Камісар ЕЗ: Скарачэнне Беларуссю паставак газу - гэта напад на Еўразвяз
22- 24.06.2010, 11:22
Кіраўніцтва Еўрапейскага звяза выступіла з вельмі рэзкімі заявамі з нагоды скарачэння паставак газу еўрапейскім спажыўцам.
Як перадае агенцтва «Рэйтэр», камісар ЕЗ па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Оцінгер назваў скарачэнне паставак газу ў еўрапейскія дзяржавы з Расеі праз тэрыторыю Беларусі «нападам на ўвесь Еўразвяз».
Г. Оцінгер звярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам «не спрабаваць уцягваць Еўропу ва ўласныя праблемы».
Г. Оцінгер таксама пацвердзіў інфармацыю пра тое, што Літва ў цяперашні час недаатрымлівае 40% расейскага прыроднага газу, які транзітуецца праз тэрыторыю Беларусі. Раней пра скарачэнне паставак энерганосьбітаў на 40% паведамілі ў літоўскай газавай кампаніі Lietuvos Dujos. З'явіліся паведамленні, што ў выпадку, калі сітуацыя не вырашыцца, Літва можа паквапіцца на Калінінградскі транзіт.