27 лiстапада 2024, Серада, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўтор спрэчных эпізодаў на матчах ЧС-2010 забаронены

16

Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый (ФІФА) забараніла паказваць паўторы спрэчных эпізодаў матчаў Чэмпіянату свету ў ПАР на вялікіх экранах стадыёнаў.

Гэта рашэнне было прынята пасля таго, як 27 чэрвеня падчас матчаў 1/8 фіналу былі паказаны відэапаўторы дзвюх судзейскіх памылак, паведамляе Lenta.ru.

У нядзелю падчас матчу Нямеччына - Англія (4:1) уругвайскі суддзя Хорхэ Ларыёнда не залічыў гол англічаніна Фрэнка Лэмпарда, хаця пасля яго ўдару мяч перасёк лінію брамы. Пазней у гульні Аргенціна - Мексіка (3:1) італьянскі рэферы Рабэрта Разэці залічыў гол аргенцінца Карласа Тэвеса, які знаходзіўся ў становішчы «па-за гульнёй».

Паўтор эпізода з голам Тэвеса на табло стадыёна ўбачылі не толькі заўзятары, але і футбалісты зборнай Мексікі. Яны патрабавалі адмяніць гол, але, пасля доўгага абмеркавання з удзелам Разэці і яго асістэнта, мяч быў залічаны.

28 чэрвеня супрацоўнік прэс-службы ФІФА Нікаля Меньё заявіў, што такіх сітуацый, як у матчы Аргенціна - Мексіка, больш узнікаць не павінна. Супрацоўнікі ФІФА будуць больш строга кантраляваць відэапаўторы на вялікіх экранах стадыёнаў, а спрэчныя эпізоды, звязаныя з судзействам, паказвацца не будуць

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках