23 снежня 2024, панядзелак, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Казахстана: Мы гатовыя чакаць далучэння Лукашэнкі, але не бясконца

2

Знаходзіцца ў бясконцых перамовах па Мытным саюзе немагчыма, заявіў прэм'ер-міністр Казахстана.

«Мы зараз з Расеяй ідзем ўдваіх, але заўсёды гатовыя і рады чакаць, каб і Беларусь далучылася да Мытнага саюзу», - падкрэсліў Карым Масімаў, перадае РБК.

Таксама Казахстан, па яго словах, гатовы да таго, каб іншыя суседнія краіны далучыліся да Мытнага саюзу.

Між тым, з нагоды лёсу Мытнага саюза К. Масімаў лічыць, што «знаходзіцца ў бясконцых перамовах немагчыма, трэба прымаць рашэнне і дзейнічаць».

Таксама прэм'ер-міністр Казахстана закрануў перспекты ўступлення краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). Наконт гэтага ён падкрэсліў, што Расея і Казахстан знаходзяцца на адным перамоўным узроўні па ўступленні ў СГА.

«Паміж урадамі Расеі і Казахстана, іх адпаведнымі перамоцамі, вядзецца ўзгодненая перамоўная палітыка па дзеяннях адносна ўступлення ў СГА. Будзем мы ўступаць у арганізацыю як адзіны Мытны саюз альбо па-асобку - будзе вырашацца ўзгоднена і адначасова», - падкрэсліў кіраўнік урада Казахстана, адзначыўшы, што ў яго існуюць адпаведныя дамоўленасці з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым і прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуціным.

Такім чынам, РФ і Казахстан, па словах Масімава, знаходзяцца на «100% у аднолькавай ступені ўзгаднення пытання ўступлення ў СГА з краінамі-сябрамі гандлёвай арганізацыі».

Нагадаем, Расея, Беларусь і Казахстан у снежні 2008 года заключылі шэраг пагадненняў па мытным рэгуляванні ў межах Мытнага саюза. З 1 студзеня 2010 года для трох краін пачаў дзейнічаць адзіны мытны тарыф у рамках Мытнага саюза, а з 1 ліпеня гэтага года павінен быў уступіць у сілу Мытны кодэкс трох краін.

Аднак з-за незадаволенасці Беларусі парадкам выплаты вывазных мытных пошлін на расейскія нафту і нафтапрадукты, пытанне далучэння гэтай краіны да Мытнага кодэксу апынулася пад пытаннем. У выніку 28 траўня 2010 Расея і Казахстан дамовіліся ўвесці ў дзеянне Мытны кодэкс Мытнага саюза з 1 ліпеня 2010 года на двухбаковай аснове.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках