25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь стала другім даўжніком Азербайджана пасля Грузіі

15

Пра гэта паведамляюць азербайджанскія СМІ. Паводле іх інфармацыі, раней такой жа крэдыт на 200 мільёнаў даляраў Баку выдаў Тбілісі.

Як пішуць азербайджанскіх выданні, «у кантэксце запазычання грошай у Азербайджане кіраўнік Беларусь назваў Аліева «сваім сябрам».

У адміністрацыі прэзідэнта Азербайджана пра тэлефанаванне Аляксандра Лукашэнкі Ільхаму Аліеву, падчас якога было дамоўлена аб кароткатэрміновым крэдыце для Беларусі, паведамілі яшчэ 22 чэрвеня, перадае «Радыё Свабода».

Азербайджанскія назіральнікі лічаць, што «сяброўскі жэст» Аліева звязаны з імкненнем Баку мець эканамічных і ваенных партнёраў і саюзнікаў сярод суседніх з Расеяй краінаў - ва Украіне і Беларусі.

Нагадаем, што грошы на аплату доўгу, які ўтварыўся перад расейскім ААТ «Газпрам», Беларусь пазычыла у Азербайджана, паведаміў Лукашэнка на мінулым тыдні ў інтэрв'ю тэлеканалу «Еўраньюс».

«Мы прасілі іх даць нам адтэрміноўку пагашэння нашага доўгу ў два тыдні, але нашыя саюзнікі, самыя блізкія нам людзі, заявілі: «Ні дня чакаць не будзем». Я звярнуўся да Ільхама Аліева, прэзідэнта Азербайджана, ён мне на працягу сутак, нават менш за суткі, пазычыў $ 200 млн», - сказаў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках