23 снежня 2024, панядзелак, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першыя арышты за збор подпісаў супраць указа аб інтэрнэце

10

2 чэрвеня ў Гомелі былі затрыманыя актывісты руху «Маладая Беларусь» Іван Зайцаў, Зміцер Скачкоў і Кірыл Кавалёў.

Яны збіралі подпісы за адмену ўказа прэзідэнта № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі інтэрнэт». Зміцер Скачкоў фатаграфаваў працэс збору подпісаў.

Каля 19.30 да іх пад'ехалі міліцыянты, канфіскавалі лісты з сабранымі подпісамі, аднялі фотакамеру, выдалілі ўсе фатаграфіі, уключаючы прыватныя, і адвезлі актывістаў у райаддзел на вуліцы Кірава, 122, у Гомелі, піша БелаПАН са спасылкай на прэс-службу руху.

Праз паўтары гадзіны ўсіх актывістаў адпусцілі без складання пратаколаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках