25 снежня 2024, Серада, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» просіць аб пазачарговай сесіі - магчыма аб'яву датэрміновых выбараў

34

Дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» папрасілі Лукашэнку прызначыць пазачарговую сесію.

Дэпутаты ніжняй палаты беларускага «парламента» зацвердзілі праект пастановы "Аб звароце да прэзідэнта Беларусі» з прапановай аб скліканні 5-й пазачарговай сесіі «Палаты прадстаўнікоў», перадае «Інтэрфакс».

«Своечасовае выкананне задач, пастаўленых Лукашэнка ў сваім пасланні да беларускага народа і парламента, немагчыма без прыняцця значных дакументаў, у тым ліку - у фінансавай і эканамічнай сферы, тым больш, што некаторыя дакументы, асабліва ў гаспадарчай вобласці, павінны ўводзіцца ў дзеянне не раней, чым праз тры месяцы з дня іх падпісання. Таму пазачарговая сесія павінна быць прысвечана разгляду законаў аб рэспубліканскім бюджэце, аб бюджэце дзяржаўнага фонду сацабароны, аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у падатковы і бюджэтны кодэксы», - заявіў старшыня пастаяннай камісіі ніжняй палаты «парламента» па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Васіль Байкоў , прэзэнтуючы праект пастановы.

Як перадае карэспандэнт агенцтва, у ліку пытанняў, якія «палатачнікі» плануюць вынесці на разгляд пазачарговай сесіі, абмеркаванне ўступлення Беларусі ў Мытны саюз не значыліся.

Адказваючы пасля заканчэння работы сесіі на пытанні журналістаў аб тым, ці можа быць уключаны ў парадак гэтай сесіі пытанне аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў, Байкоў заўважыў, што, паводле выбарчага заканадаўства, дата прэзідэнцкіх выбараў можа быць прызначаная не пазней, чым за 5 месяцаў да моманту заканчэння паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта. Між тым, Байкоў не даў прамога адказу на пытанне журналістаў. «Парадак дня пазачарговай сесіі фармуецца прэзідэнтам. Мы вызначылі для сябе парадак - гэта бюджэтныя пытанні, але канчатковы парадак сесіі вызначаецца кіраўніком дзяржавы», - дадаў Байкоў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках