23 лiстапада 2024, Субота, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя рэгіёнаў: Украіна не будзе датаваць беларускую эканоміку, калі ў яе праблемы

32
Партыя рэгіёнаў: Украіна не будзе датаваць беларускую эканоміку, калі ў яе праблемы

Партыя рэгіёнаў пацвердзіла інфармацыю СМІ пра тое, што Беларусь вылучыла дадатковыя грашовыя прэтэнзіі да Украіны.

Гаворка ідзе пра вяртанне савецкіх даўгоў у абмен на ратыфікацыю дамовы аб мяжы.

«Тое, што гэтае патрабаванне Беларусі выходзіць па-за межы дамоўленасцяў, мы лічым, не мае аб'ектыўнага сэнсу. Украіна не будзе датаваць беларускую эканоміку, калі ў яе нейкія праблемы», — сказаў «Новому Региону» прадстаўнік камітэта Вярхоўнай Рады па замежных справах дэпутат Леанід Кажара з Партыі Рэгіёнаў.

«Я лічу гэта неабгрунтаваным», — падкрэсліў ён, кажучы пра грашовыя прэтэнзіі Менска.

«Я лічу, каштоўнасць стасункаў Украіны і Беларусі выходзіць за пытанні ўзаемазалікаў, якія былі пасля распаду СССР. Украіна сама па сабе вельмі каштоўны партнёр, і мы кажам, што мы маем з Беларуссю штогод больш за 4 млрд. даляраў таваразвароту. Таму мы павінны клапаціцца пра перспектыву, а не думаць пра мінулае. І сёння нейкія дадатковыя патрабаванні з беларускага боку не выглядаюць абгрунтаванымі. Яны не накіраваныя на развіццё двухбаковых стасункаў», — папярэдзіў Кажара.

Як паведаміла ўчора газета «Коммерсант-Украина» са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах, афіцыйны Менск не аддае ратыфікацыйныя граматы і патрабуе ад Кіева выплаты 130 мільёнаў даляраў дзярждоўгу, які нібыта маецца.

Паводле дадзеных крыніцы, канфлікт паміж Кіевам і Менскам ужо прывёў да зрыву двухбаковых перамоваў на вышэйшым узроўні. У мінулую пятніцу, 28 траўня, у Батурыне Чарнігаўскай вобл. планавалася правесці сустрэчу прэзідэнтаў Украіны і Беларусі Віктара Януковіча і Аляксандра Лукашэнкі. Абласная ДАІ нават распаўсюдзіла папярэджанне пра тое, што дарога ад беларускай мяжы да Батурына будзе перакрытая, але візіт так і не адбыўся.

Таксама, па словах крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта Украіны, сустрэча рыхтавалася да апошняга моманту, і толькі напярэдадні было прынятае рашэнне яе адмяніць. «Менск даў зразумець, што не мае намер завяршаць працэдуру ратыфікацыі і ўступлення ў сілу пагаднення аб дзяржмяжы. У такіх умовах сустрэча на вышэйшым узроўні не мела сэнсу, і мы дамовіліся пра яе адмену»,- сказаў украінскі дыпламат.

Нагадаем, Дамова аб дзяржаўнай мяжы была падпісаная ў 1997 годзе і ў той жа год ратыфікаваная Украінай. Беларусь жа на працягу 13 гадоў блакавала яе ратыфікацыю. Менск патрабаваў, каб спачатку Кіеў пагасіў доўг украінскіх гаспадарчых суб'ектаў перад Беларуссю, назапашаны да 1992 года. Кіеў са свайго боку адмаўляўся прызнаваць за сабой гэты доўг.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках