5 лiпеня 2024, Пятніца, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве згарэў пасажырскі аўтобус (Відэа)

8

Надзвычайнае здарэнне ў Магілёве. Практычна дашчэнту выгарэў пасажырскі аўтобус. Усё адбылося проста на дарозе, сведкамі сталі дзесяткі чалавек.

Кіроўца транспарта, які загарэўся, паспеў выскачыць з кабіны і выклікаць МНС. Пажарнікі прыехалі ўжо праз шэсць хвілінаў і збілі полымя. Пасажыраў у аўтобусе, прызначаным для перавозкі працоўных, не было. Гэта машына старой мадэлі, такія ўжо не выпускаюць. Аднаўленню аўтобус не падлягае, паведамляе тэлеканал АНТ.

Паводле папярэдняй версіі, пажар адбыўся з-за кароткага замыкання электраправодкі. Аўтобус належаў прыватнай фірме.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках