24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААЦ не ведаюць, як ідэнтыфікаваць карыстальнікаў Wi-Fi

7

Уладальнікаў кафэ і рэстаранаў з кропкамі доступу Wi-Fi не прылічваюць да пастаўшчыкоў інтэрнет-паслуг.

Пра гэта паведаміў сёння падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БелТА начальнік аддзела Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) пры прэзідэнце Аляксандр Горбач.

На пытанне аб тым, ці з'яўляецца пастаўшчыком інтэрнэт-паслуг ўладальнік кафэ або рэстарана, у якім можна скарыстацца паслугай Wi-Fi, прадстаўнік ААЦ адказаў адмоўна. Па яго словах, да пастаўшчыкоў паслуг па доступе ў сетку Інтэрнэт адносяцца толькі суб'екты гаспадарання, якія маюць ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг электрасувязі.

Аляксандр Горбач таксама адзначыў, што ідэнтыфікацыя карыстальнікаў Wi-Fi у пунктах калектыўнага карыстання будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў № 646. Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца, што пастаўшчык паслуг электрасувязі абавязаны «пры аказанні паслуг перадачы даных і тэлематычных паслуг ажыццяўляць ідэнтыфікацыю абаненцкіх прылад (МАС-адрас, унутраныя і знешнія IP-адрасы), даты, час правядзення злучэнняў і даменных імёнаў ці IP-адрасоў інтэрнэт-рэсурсаў, да якіх звяртаўся карыстальнік».

Пытанне аб ідэнтыфікацыі карыстальнікаў Wi-Fi, у прыватнасці тых, хто карыстаецца беспарольным доступам, з'яўляецца адным з самых актуальных на сёння. Пры неабходнасці рэгістрацыі абаненцкіх тэрміналаў перспектыўнасць развіцця гэтай тэхналогіі на тэрыторыі Беларусі можна паставіць пад сумнеў. Акрамя таго, пакуль не вызначана, якім чынам такая працэдура можа ажыццяўляцца ў грамадскіх месцах, уключаючы кафэ, гатэлі і санаторыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках