26 лiстапада 2024, aўторак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венгрыя прыраўняла камунізм да Халакосту

39

Цяпер адмаўленне злачынстваў камуністаў у Венгрыі будзе лічыцца крымінальна пакаральным дзеяннем.

За прыняцце адпаведнай папраўкі да крымінальнага кодэксу краіны прагаласавала большасць дэпутатаў парламента Венгрыі, паведамляе Lenta.ru.

Паводле новых паправак, парушальнікам закону пагражае турэмнае зняволенне на тэрмін ад аднаго года да трох гадоў. Ён будзе тычыцца ўсіх асоб, якія адмаўляюць злачынствы камуністаў, якія ставяць іх пад сумнеў або прыніжаюць ступень іх сур'ёзнасці.

Папраўкі ў крымінальны кодэкс былі прынятыя па ініцыятыве кіруючай партыі ФІДЕС (Венгерскі грамадзянскі саюз). Па выніках выбараў, якія прайшлі ў красавіку 2010 года, яна атрымала абсалютную большасць у вугорскім парламенце. Гэта дазваляе ФІДЕС уносіць змены ў заканадаўства краіны без чыёй-небудзь падтрымкі.

Апошнія восем гадоў ФІДЕС знаходзілася ў апазіцыі. Журналісты адзначаюць, што патрабаванне зраўнаваць злачынствы нацыстаў і камуністаў было адным з галоўных лозунгаў партыі падчас перадвыбарчай кампаніі 2010 года. Камуністы знаходзіліся ля ўлады ў Венгрыі з канца 1940-х гадоў. Аднапартыйная сістэма была скасаваная ў 1989 годзе.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках