25 снежня 2024, Серада, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат раскрыў кошт венесуэльскай нафты - $656 за тону

121

Для параўнання кошт імпартаваць з Расеі нафты складае 398 даляраў за тону.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Беларусь у траўні 2010 г. імпартавала 79,8 тыс. тон нафты з краін далёкага замежжа па цане 656 даляраў за тону, паведамляе АФН.

Нагадаем, у траўні Беларусь атрымала першы танкер нафты з Венесуэлы. Кошт венесуэльскай нафты ўлады не раскрывалі, заяўляючы, толькі, што яе перапрацоўка з'яўляецца рэнтабельнай.

«Краіна купляе нафту ў Венесуэле «па добрым кошце». Калі купляць расейскую нафту з стоадсоткавай пошлінай, Беларусь нясе страту, а на венесуэльскай нафце - выйграе. На нафце, якую мы прывезлі з Венесуэлы, мы зарабілі, а гэта плюс, а не мінус ", - сказаў літаральна два тыдні таму першы віцэ-прэм'ер РБ Уладзімір Сямашка.

Для параўнання кошт імпартаванай з Расеі нафты, паводле дадзеных Белстата, складае 398 даляраў за тону.

Паводле дамоўленасцяў Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса, Менск плануе закупіць у Каракаса 4 млн. тон нафты ў 2010 годзе і 10 млн. тон - у 2011 годзе.

Прыбыццё чацвёртага танкера з венесуэльскай нафтай (каля 80 тыс. тон) у порт Адэсы чакаецца 17 ліпеня. Ён таксама як і іншыя тры, будзе перапрацаваны на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Пяты танкер буде пастаўлены ў Беларусь праз Эстонію ў трэцяй дэкадзе ліпеня і перапрацаваны на Нафтане.

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках