6 лiпеня 2024, Субота, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтабізнэс становіцца нерэнтабэльным з-за няроўных пошлін

37

Перакос у пошлінах вядзе да ўзнікнення «шэрых схем», сцвярджаюць беларускія аўтадылеры.

Беларускія аўтадылеры звярнуліся да ўрада з просьбай ўраўнаваць пошліны на ўвоз з-за мяжы аўтамабіляў старэйшых за 3 гады для фізічных і юрыдычных асоб.

Старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч расказаў interfax.by аб тым, чаму гэта важна для аўтабізнэса і не толькі.

«Перакос у пошлінах вядзе да ўзнікнення «шэрых схем». Аўтамабілі набываюцца за мяжой, а потым увозяцца ў Беларусь па льготных пошлінах. Адпаведна, кошты на іх ніжэй, чым у афіцыйных аўтадылераў, і мы губляем пакупнікоў. З 1 студзеня для юрыдычных асобаў пошліны паднялі ў чарговы раз. Наш бізнес становіцца эканамічна нерэнтабэльным»- скардзіцца ён.

Варта заўважыць, што такая сітуацыя невыгадная не толькі аўтадылерам. Бюджэт краіны недаатрымлівае падаткі, якія плаціў бы афіцыйны бізнес. Большасць аўтамабіляў у Беларусі прадаецца і купляецца з рук. Па словах Сяргея Міхневіча, з-за гэтага дзяржава губляе $ 5 млн кожны месяц. І гэта пры ўмове, што аб'ёмы продажаў застануцца на ўзроўні крызіснага 2009 года.

«Не забывайце, што аўтабізнэс - гэта тысячы чалавек, якія займаюцца не толькі продажам, але і рамонтам машын. А нас ставяць у складаныя ўмовы, і мы вымушаныя скарачаць персанал», - кажа ён.

Па словах суразмоўцы, заканадаўства пабудавана так, быццам пакупнікоў штурхаюць за мяжу. Яны трацяць свае грошы ў суседніх краінах, плацяць падатак у іх бюджэт. Адмоўнае гандлёвае сальда павялічваецца. Акрамя таго, супрацоўнічаючы з перакупшчыкамі, беларускія аўтааматары рызыкуюць. «Ніхто не гарантуе, што іх не падмануць і не абкрадуць», - адзначыў суразмоўца.

Але з іншага боку, для радавога спажыўца ўвядзенне змяненняў у заканадаўства можа стаць вялікай праблемай. Сяргей Міхневіч прагназуе, што кошт аўтамабіля ўзрасце прыкладна на 4 тысячы долараў.

А як жа быць тым, хто не можа сабе дазволіць такія дарагія машыны? «Можна ўвозіць аўтамабілі з Расіі ці Украіны. Купляйце «Жыгулі»! Акрамя таго, у Расіі ёсць зборачныя вытворчасці розных замежных вытворцаў», - раіць эксперт.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках