24 снежня 2024, aўторак, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест суда Сяргей Каваленка трапіў у шпіталь

5

Актывіст атрымаў позву ў суд, дзе сёння павінны разбіраць справу пра яго апошняе затрыманне, але з падвышаным ціскам быў дастаўлены на «хуткай» у шпіталь.

Сяргей Каваленка распавёў «Радыё Свабода», што ў другі гарадскі клінічны шпіталь да яго прыходзілі судовыя выканаўцы, каб праверыць, ці сапраўды ён хварэе. Актывіст не выключае, што вынікам сённяшняга судовага разгляду мог бы стаць арышт — каб «ізаляваць» яго пад варту на час святкавання Дня незалежнасці 3 ліпеня. Бо падобныя сітуацыі ўжо здараліся: якраз сёння суд мусіў разбіраць міліцэйскі пратакол, складзены на актывіста напярэдадні святкавання Дня горада 25-26 ліпеня. Сяргея Каваленку затрымалі на вуліцы, ён меў пры сабе бел-чырвона-белы сцяг, а ў Першамайскім РАУС на яго склалі пратакол за «дробнае хуліганства».

Актывіст кажа, што міліцыя непакоіцца, каб ён не вывешваў сцягі падчас масавых імпрэзаў. Якраз сёння да яго ў шпіталь прыходзілі супрацоўнікі Першамайскага РАУС, якія паведамілі, што ён ужо знаходзіцца пад наглядам, бо ўступае ў законную сілу прысуд па крымінальным пакаранні за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай гарадской ёлцы 7 студзеня. За гэта апазіцыянеру прысудзілі тры гады абмежавання волі «умоўна» — без утрымання ў карнай установе. Асуджаны можа жыць дома, але абавязаны працаваць 8 гадзінаў на дзень, вяртацца дахаты не пазней за вызначаны час і не парушаць правапарадак.

Таксама Сяргей Каваленка распавёў, што сёння яго аглядаў псіхіятар. Актывіст мае падазрэнне, што лекара-спецыяліста выклікалі паводле ініцыятывы міліцыянтаў, якія хочуць, каб яго хутчэй выпусцілі са шпіталю і асудзілі ў чарговы раз да «сутак» у ізалятары часовага ўтрымання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках