23 лiстапада 2024, Субота, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роза Атунбаева: перспектывы экстрадыцыі Бакіева з Менска «бляклыя»

8

Кіргізія будзе настойваць на выдачы зрынутага прэзідэнта Курманбека Бакіева і чальцоў яго сям'і, пры гэтым усведамляючы, што працэс экстрадыцыі будзе працяглым.

"Пакуль перспектывы экстрадыцыі бляклыя, гэта складаная і вялікая справа. Яны (Бакіевы) плацяць вялікія грошы юрыстам, якія знойдуць усе хітрыкі, каб іх пакінулі. Генпракуратура накіравала ў Лондан некалькі запытаў... Але што ім запыты нашай пракуратуры, калі нават усемагутная Расея не можа выцягнуць адтуль Беразоўскага і Закаева?" - заявіла ў сераду прэзідэнт краіны Роза Атунбаева, адказваючы на пытанне РІА Новости.

"Дай Бог нам увайсці ў прававое поле, і тады мы пачнем дзейнічаць па Курманбеку Бакіеву. Гэта (экстрадыцыя) будзе працяглы працэс", - сказала яна.

Часовы ўрад Кіргізіі на чале з Розай Атунбаевай прыйшоў да ўлады пасля таго, як у красавіку прэзідэнт Бакіеў пакінуў краіну і напісаў заяву аб адстаўцы. Пазней ён быў пазбаўлены статусу экс-прэзідэнта, і Генпракуратура Кіргізіі запатрабавала экстрадыцыі Бакіева з Менска, дзе яму быў пададзены прытулак.

Новыя ўлады таксама абвясцілі ў міжнародны вышук найбліжэйшых паплечнікаў Курманбека Бакіева, у тым ліку яго малодшага сына Максіма, які ўзначальваў Цэнтральнае агенцтва развіцця і інвестыцыяў рэспублікі; Максіму Бакіеву ставяцца ў віну фінансавыя і службовыя злачынствы. У цяперашні момант Бакіеў-малодшы хаваецца ў Лондане.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках