23 снежня 2024, панядзелак, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Сірыі Б.Асад на наступным тыдні наведае Беларусь з афіцыйным візітам

8

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад наведае з афіцыйным візітам 26-27 ліпеня Беларусь.

Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс» паведамілі ў амбасадзе Сірыі ў Менску.Там адзначылі, што з прэзідэнтам Сірыі прыбудзе дэлегацыя, колькасцю больш за 100 чалавек.

Паводле інфармацыі амбасады, 24 ліпеня ў Менск прыбудзе міністр эканомікі Сірыі Лам'я Асі, якая, як плануецца, правядзе перамовы са сваім беларускім калегам.

Як паведамлялася, напачатку чэрвеня адбыўся візіт міністра замежных справаў Беларусь Сяргея Мартынава ў Сірыю, падчас якога прайшла сустрэча кіраўніка беларускага МЗСа з Б.Асадам. На гэтай сустрэчы Б.Асад пацвердзіў гатоўнасць наведаць Беларусь. Да візіту прэзідэнта Сірыі ў Менск планавалася падрыхтаваць пералік канкрэтных двухбаковых праектаў для рэалізацыі ў розных сферах, уключаючы машынабудаванне, сельскую гаспадарку, адукацыю, турызм.

Беларусь і Сірыя абмяркоўваюць рэалізацыю сумесных праектаў па стварэнні зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі ў Сірыі. Бакі таксама бачаць перспектывы прыходу сірыйскіх інвестараў у Беларусь.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках