28 снежня 2024, Субота, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майкл Скэнлан: ЗША прынцыповыя ў ацэнцы сітуацыі ў Беларусі

4
Майкл Скэнлан: ЗША прынцыповыя ў ацэнцы сітуацыі ў Беларусі

Злучаныя Штаты не зменяць прынцыповай пазіцыі ў дачыненні да ацэнкі захавання правоў чалавека ў Беларусі.

Пра гэта паведаміў журналістам часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан 27 ліпеня ў Раўбічах падчас фэсту «Амбасовiшча».

Дыпламат выказаў шкадаванне, што ЗША вымушаныя адмовіцца ад рэзідэнцыі амбасадара ў Раўбічах.

«Два гады ў гэтым доме ніхто не жыў. Мы не атрымалі сігналаў з беларускага боку, што сітуацыя зменіцца. Мы не змянілі нашай пазіцыі ў дачыненні да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», — сказаў Скэнлан. З сакавіка 2008 года амбасаду ЗША ў Беларусі ўзначальвае часовы павераны, пасля таго як Менск адклікаў свайго амбасадара з Вашынгтона.

«Дзеянні важней за словы, — падкрэсліў Скэнлан. — Калі ўрад Беларусі хоча супрацоўнічаць, павінен быць крок насустрач з яго боку. Усе разумеюць, што азначае нашая адмова ад рэзідэнцыі. Мы па-ранейшай адданыя сваёй справе. Амбасада ЗША ў Менску застаецца і працягвае працаваць».

У лістападзе 2007 года ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім» у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. Двухбаковыя стасункі пагоршыліся ў сакавіку 2008 года пасля таго, як улады Беларусі адмовіліся вызваліць палітвязняў. Амбасадары Беларусі і ЗША былі адкліканыя з Вашынгтона і Менска для кансультацыяў; штаты абедзвюх амбасадаў скарочаныя да мінімуму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках