24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждоўг Беларусі імкліва расце

24

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня 2010 года склаў эквівалент Br34,116 трыльёнаў.

Пры гэтым з пачатку года велічыня дзярждоўгу вырасла на 12,0%, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Знешні дзярждоўг у рублёвым эквіваленце вырас на 14,3% з пачатку года (у тым ліку на 3,2% за чэрвень) да Br25,795 трлн. на 1 ліпеня 2010 года. Аб'ём унутранага дзярждоўгу склаў Br8,321 трлн., павялічыўшыся на 5,5% за першае паўгоддзе, паведамляе АФН.

У структуры дзярждоўгу доўг цэнтральнага ўрада дасягнуў Br27,531 трлн., павялічыўшыся з пачатку года на 11,4% (у тым ліку на 2,8% за чэрвень). Доўг суб'ектаў гаспадарання, гарантаваны ўрадам, склаў Br6,585 трлн., павялічыўшыся за студзень-чэрвень на 14,8%.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках