24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч лічыць, што крэдыты лепш браць пад 9% гадавых, а не пад 2,5%

34

Беларусь пакуль не мае патрэбы ў новых крэдытах МВФ, заявіў кіраўнік Нацбанка Беларусі.

«На сённяшні дзень мы не маем патрэбы ў новых запазычаннях ад МВФ, але калі спатрэбіцца, мы ніколі гэты шлях не адмаўляем», - сказаў кіраўнік Нацбанка Беларусі Пётр Пракаповіч на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску, перадае «Інтэрфакс».

Паводле яго словаў, у беларускага боку «ёсць надзея вырашыць гэтую задачу на больш ільготных умовах, у МВФ ёсць новыя праграмы».

Пракаповіч таксама даў зразумець, што спадарожныя крэдыту патрабаванні МВФ не супадаюць з беларускай мадэллю сацыяльна- арыентаванай рынкавай эканомікі. «МВФ не дае рэсурсы без выканання асаблівых умоваў, якія не заўсёды садзейнічаюць падвышэнню эканамічнага росту, росту дабрабыту насельніцтва», - сказаў кіраўнік НББ. «І не ўсе туды звяртаюцца. Трэба рабіць высновы», - дадаў кіраўнік НББ.

Заўвага charter97.org: Як вядома Міжнародны валютны фонд выдае крэдыты пад 2,5% гадавых. У той жа час беларускі ўрад у цяперашні час праз размяшчэнне еўрабондаў плануе прыцягнуць крэдыты пад 9% гадавых.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках