23 снежня 2024, панядзелак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісар Еўразвяза прыехаў у Менск з умовай

28

Прагрэс у галіне дэмакратыі і правоў чалавека з'яўляецца абавязковай умовай для супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕЗ.

«Нам трэба ўбачыць у Беларусі новы прагрэс па пытаннях захавання правоў чалавека і асоўных свабодаў, падвышэнні ўзроўня дэмакратыі і далейшым ўдасканаленні прынцыпаў вяршэнства права», — заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле ў артыкуле, апублікаваным 8 ліпеня ў газеце «Советская Белоруссия» напярэдадні яго візіту ў Беларусь 8-9 ліпеня, паведамляе БелаПАН.

Гэтыя каштоўнасці «фундаментальныя для нас, для нашых грамадзянаў і для штодзённага жыцця беларусаў, таму мы за дыялог і супрацоўніцтва», адзначыў еўракамісар. Паводле яго словаў, прагрэс у галіне дэмакратыі і захавання правоў чалавека з'яўляецца абавязковай умовай для далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕЗ.

На думку еўракамісара, у Беларусі і Еўразвяза шмат агульнага. «Нашыя культурныя і эканамічныя сувязі развіваюцца на працягу шматлікіх стагоддзяў. Сёння ў нас ёсць цудоўная магчымасць умацаваць і пашырыць гэтыя сувязі і такім чынам прынесці карысць і Беларусі, і ЕЗ», — адзначыў Фюле.

Ён падкрэсліў, што створаная ЕЗ еўрапейская палітыка добрасуседства працуе па прынцыпе «больш за большае». «Чым вышэй рэфарматарскія амбіцыі нашых партнёраў, тым мацней будзе наш адказ. Для ўсходнееўрапейскай часткі нашых суседзяў мы распрацавалі рэгіянальную палітыку пад назвай «Усходняе партнёрства». З яе дапамогай мы прапануем усходнім суседзям камбінацыю інструмантаў, якія дапамогуць рэфармаваць і ўмацаваць іх сістэму кіравання. А гэта, у сваю чаргу, будзе стымулам для эканамічнага росту, які ўзнімае жыццёвыя стандарты грамадзянаў нашых суседзяў да ўзроўня жыцця ў ЕЗ», — кажацца ў артыкуле.

Еўракамісар адзначыў, што шэраг усходніх партнёраў ЕЗ, у прыватнасці Украіна і Малдова, адразу ж усвядомілі патэнцыял больш блізкіх стасункаў з ЕЗ, таму сёння яны актыўна карыстаюцца палітыкай «Усходняга партнёрства».

«Мы запрашаем Беларусь цалкам далучыцца да гэтага партнёрства дзеля рэформаў, у тым ліку і на двухбаковым узроўні. Перавагі падобнага далучэння могуць быць велізарнымі: на палітычным узроўні Беларусь магла б дасягнуць асацыяцыі з ЕЗ, а на эканамічным — інтэгравацца ў найбуйнейшы ў свеце і самы паспяховы ўнутраны рынак. У той жа час грамадзяне Беларусі маглі б скарыстацца больш спрыяльнымі ўмовамі для падарожжа ў ЕЗ», — адзначыў Фюле.

Ён падкрэсліў, што заключэнне пагадненняў аб асацыяцыі і рэадмісіі паміж ЕЗ і Беларуссю прынясе рэспубліцы перавагі, якімі ўжо карыстаюцца краіны-суседзі, што прынялі прапанову ЕЗ. «Сярод гэтых перавагаў — зніжэнне кошту візы для ўсіх грамадзянаў, бясплатныя візы для шмат якіх катэгорыяў, значна шырэйшае выкарыстанне шматразовых візаў для шэрагу катэгорыяў — журналістаў, бізнэсмэнаў, а таксама людзей, чые сваякі пражываюць у ЕЗ», — удакладніў Фюле.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках