27 снежня 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў і Менск адклалі падпісанне пагаднення аб транзіце нафты

Перамовы па праекце пагаднення яшчэ не скончыліся.

Кіеў і Менск адклалі падпісанне міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы транспартавання нафты праз тэрыторыю Украіны ў Беларусь у сувязі з неабходнасцю дапрацоўкі праекта дакумента.

«Планавалася, што пагадненне будзе падпісанае сёння, аднак было вырашана перанесці дату падпісання. Зараз дакументы ўсё яшчэ знаходзяцца ў працы, перамовы па праекце пагаднення працягваюцца», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе Мінпалэнерга Украіны ў пятніцу.

Пра тое, што адпаведнае пагадненне будзе падпісанае да канца тыдня, паведаміла ўчора прэс-служба Міністэрства паліва і энергетыкі Украіны.

«Беларускі бок выказаў зацікаўленасць у наладжванні супрацоўніцтва па пастаўках нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы з выкарыстаннем нафтатранспартнай сістэмы і чыгуначнага транспарта Украіны і Рэспублікі Беларусь», - адзначалася ў паведамленні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках