23 лiстапада 2024, Субота, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супернік Лукашэнкі — паляк

50

Артыкул, што з’явіўся ў польскай газеце Rzeczpospolita, — адзін з шэрагу тых, дзе асаблівая ўвага надаецца польскаму паходжанню Яраслава Раманчука.

За пасаду прэзідэнта на будучых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе змагацца паляк з паходжання, эканаміст Яраслаў Раманчук, піша газета, пераклад артыкула якой падае «Наша Ніва».

Я. Раманчук нарадзіўся ў Сапоцкіне Гродзенскага раёна, і на малой радзіме мае рэпутацыю чалавека, які зрабіў ашаламляльную кар’еру, хоць ніколі не займаў высокіх дзяржаўных пасадаў, а яго даходы (каля $400 у месяц) параўнальная з сярэднімі па краіне. У Сапоцкіне няма чалавека, які б не хваліўся, што «наш Ярык будзе змагацца з Лукашэнкам за пасаду прэзідэнта».

З праграмай

У афіцыйна яшчэ не абвешчанай, але ўжо актыўна ладжанай апазіцыйнымі кандыдатамі прэзідэнцкай кампаніі Раманчук выступае з праграмай «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі». Па словах Раманчука — прыхільніка свабоднага рынку — рэформы, якія будуць праведзеныя ім, за два гады змогуць павялічыць сярэдні заробак у Беларусі да $600 (Аляксандр Лукашэнка абяцаў $500 да канца года).

У геапалітычных пытаннях Раманчук з’яўляецца прыхільнікам партнёрства з Расеяй, Украінай і ЕЗ. Адсутнасць антырасейскіх лозунгаў у яго праграме і ладжаныя ім мерапрыемствы могуць сведчыць пра неблагія шанцы гэтага кандыдата быць падтрыманым Крамлём, які ўсё больш канфліктуе з Лукашэнкам. Такога кшталту спекуляцыі распаўсюдзіліся, калі Лябедзька і Раманчук сустрэліся ў Маскве з уплывовымі расейскімі палітыкамі — Анатолем Чубайсам і міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным.

Ганарыцца каранямі

У выказваннях палітыкаў пра Раманчука і артыкулах журналістаў рэдка згадваецца яго нацыянальнасць. Між тым, ён ніколі не хаваў, што ён паляк. У адным з інтэрв’ю ён прызнаўся, што за савецкай уладай яго праз польскае паходжанне не прынялі ва ўніверсітэт, які рыхтаваў вайскоўцаў. Раманчук адным з першых уступіў у 1989 у паўсталы Саюз палякаў Беларусі (у той час — Аб’яднанне імя Элізы Ажэшкі). Пасля канфлікту Саюза палякаў з уладамі адназначна заняў бок непрызнанай уладамі арганізацыі. Дэкларуе прыхільнасць да каталіцызму.

Гутарка з Яраславам Раманчуком

Не мяркуйце пра мяне зыходзячы з майго паходжання, — кажа Яраслаў Раманчук, кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі ад апазіцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

— Апазіцыя не адмаўляецца ад магчымасці вылучэння адзінага кандыдата на блізкіх прэзідэнцкіх выбарах. Як вы ацэньваеце свае шанцы на тое, каб стаць прадстаўніком усёй беларускай апазіцыі?

— Я лічу, што маю найлепшыя шанцы, таму што сярод шматлікіх апазіцыйных палітыкаў, якія заявілі пра жаданне ўдзельнічаць у выбарах, на гэта рэальна могуць разлічваць толькі тры чалавекі. Акрамя мяне, гэта Аляксандр Мілінкевіч і Уладзімір Някляеў. І калі апазіцыі патрэбны новы твар на выбарах, мая кандыдатура падыходзіць ідэальна.

— Нягледзячы на тое, што Вы паляк і сябра непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі?

— Тое, што я паляк, перашкаджае толькі зацятым нацыяналістам, але не нармальным людзям, беларусам, якія ацэньваюць палітыка па ягонай праграме, яго поглядах і ўчынках, а не па этнічным паходжанні. Маё сяброўства ў Саюзе палякаў Беларусі можа быць выкарыстанае супраць мяне з боку дзяржаўнай прапаганды. Пакуль, аднак, такога не было.

— Вы і Вашая партыя маеце цесныя кантакты з расейскімі палітыкамі. А якія польскія аб'яднанні Вам найбольш блізкія?

— У Маскве ў нас ёсць партнёры і сябры, асабліва ў дэмакратычным асяроддзі, ад якога зыходзіць крытыка на адрас Крамля. Што да Польшчы, дык нашая партыя ўжо даўно мае партнёрскія стасункі з «Грамадзянскай платформай», але можна таксама казаць і пра паспяховае супрацоўніцтва з «Правам і справядлівасцю». Мы вельмі радыя, што гэтыя дзве асноўныя палітычныя сілы Польшчы, якія канкуруюць паміж сабой, маюць аднолькавы падыход да праблемы палякаў у Беларусі і праблемы дэмакратыі ў Беларусі.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках