25 снежня 2024, Серада, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венесуэльская нафта для Беларусі можа спыніць Мажэйкяйскі НПЗ

4

Аб'ём нафты, якая пастаўляецца, перавышае лагістычныя магчымасці Клайпедскага порту.

Планы па ажыццяўленні паставак венесуэльскай нафты ў Беларусі ў тым ліку і праз Клайпедскі порт ствараюць пагрозу скарачэння і нават поўнага спынення паставак нафты Мажэйкяйскаму НПЗ, які належыць польскай кампаніі Orlen, паведамляе ru.DELFI.lt са спасылкай на Warsaw Business Journal.

Паводле планаў праз Клайпедскі тэрмінал плануецца перавальваць штомесяц 160 тыс.тон (два танкеры), што практычна перавышае лагістычныя магчымасці порта. У выніку порт проста не зможа выконваць свае абавязальніцтвы перад Мажэйкяйскім НПЗ.

Разам з тым, залежнасць нафтаперапрацоўчага завода ад марскіх паставак сыравіны істотна ўзрасла пасля таго, як Літоўская чыгунка скасавала прамую лінію да латвійскіх партоў. Альтэрнатыўныя маршруты пастаўкі сыравіны праз Латвію і Эстонію абыйдуцца заводу нашмат даражэй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках