23 лiстапада 2024, Субота, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевага актывіста звольнілі за выставу сатырычных партрэтаў Лукашэнкі

12

Яраслава Грышчэню ў чарговы раз звольнілі з працы за грамадска-палітычную дзейнасць.

Як паведамляе ПЦ «Вясна», у канцы траўня Яраславу Грышчэні прапанавалі ўладкавацца маркетолагам у турыстычную кампанію «Тэхнастар», паабяцаўшы добры заробак і цікавую працу. Ён пагадзіўся. І сапраўды, у першы месяц ніякіх праблемаў не ўзнікала. Нечакана адна з кіраўнікоў фірмы паведаміла яму, што ў пасадзе маркетолага фірма больш не мае патрэбы і каб Яраслаў звальняўся. Актывіст не пагадзіўся з такой прапановай. Аднак праз нейкі час Грышчэню зноў выклікалі да кіраўніцтва і спыталі, ці сапраўды ён з'яўляецца адным з арганізатараў выставы сатырычных партрэтаў Лукашэнкі, якая дэманструецца на Управе БНФ, паказаўшы пры гэтым раздрукоўкі з некаторых сайтаў. Яраслаў не стаў адмаўляць свайго ўдзелу.

5 жніўня Грышчэні прапанавалі выбар: «ці ты сам звольнішся, ці будзеш звольнены за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Паколькі напачатку працы ў «Тэхнастар» яму быў абяцаны свабодны графік, дык узнікла слушнае пытанне: якія могуць быць у такім выпадку спазненні? Аднак яму паведамілі, што «стварыць праблемы - не праблема». І абяцанне сваё трымалі. Грышчэню звольнілі на паўмесяцы раней, загадам ад 16 ліпеня, заплаціўшы толькі 30% абяцанага заробку, паведаміўшы, што яго бралі на працу нібыта на паўстаўкі. Пры гэтым Грышчэні вынеслі папярэджанне за парушэнне працоўнай дысцыпліны.

У сітуацыі, калі паміж працадаўцам і Яраславам Грышчэнем не быў нават падпісаны працоўны кантракт, свае правы адстойваць дастаткова праблематычна, аднак актывіст мае намер звярнуцца са скаргай у суд, каб той даў прававую ацэнку дзеянням кіраўніцтва СП «Тэхнастар», паколькі ў сваім звальненні бачыць палітычны падтэкст.

Нагадаем, што гэта не першы факт звальнення актывіста-маладафронтаўца з працы: у 2007 годзе яго звольнілі з пасады гукарэжысёра Палаца культуры чыгуначнікаў у Баранавічах і таксама за грамадска-палітычную дзейнасць.

Карціны польскай мастачкі Цэліны Скшэбчак, за выставу якіх звольнілі актывіста "Маладога Фронту"

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках