29 снежня 2024, Нядзеля, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіёскі на сталічныя прыпынкі не вернуць

29

У Мінгандлю заяўляюць, што на іх адсутнасць ніхто не скардзіцца.

Пытанне вяртання на сталічныя прыпынкі не абмяркоўваецца, заявіла намесніца начальніка ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю Вольга Краўцова 10 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае БелаПАН.

Паводле яе словаў, тым не менш адно з прыярытэтных пытанняў улетку — забяспечыць спажыўца прахаладжальнымі напоямі. Як паведаміла прадстаўніца Мінгандлю, у Беларусі арганізавана больш за 2 тыс. летніх кавярняў, якія прапануюць спажыўцу прахаладжальныя напоі.

«Калі б у нас была праблема, дзе набыць прахаладжальныя напоі, дык былі б скаргі ў Міністэрства гандлю. Але ў нас няма скаргаў на гэтую тэму», — склала Краўцова.

Нагадаем, Менгарвыканкам прыняў рашэнне аб зносе кіёскаў яшчэ ў 2006 годзе. Да канца 2008 года ўсе кіёскі на прыпынку ў Менску былі дэмантаваныя. Прадстаўнікі гарвыканкама сцвярджалі, што кіёскі як форма дробнарознічнага гандлю на прыпынках сябе зжыла.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках