25 снежня 2024, Серада, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспартная пошліна на расейскую нафту з 1 верасня можа вырасці на $13

2

Экспартная пошліна на нафту ў РФ з 1 верасня 2010 года можа скласці $274-277 за тону.

Гэта прыкладна на $13 вышэй, чым пошліна, якая дзейнічае ў цяперашні час, сведчаць разлікі агенцтва «Інтэрфакс», заснаваныя на дадзеных Мінфіна РФ.

Пошліна з 1 жніўня складае $263,8 за тону.

Як паведаміў начальнік зводна-аналітычнага аддзела Мінфіна РФ Аляксандр Саковіч, сярэдні кошт расейскай нафты за перыяд маніторынгу з 15 ліпеня па 10 жніўня ўключна склаў $76,82 за барэль.

«Калі за тры дні, якія засталіся, кошт на нафту будзе ў калідоры ад $75 да $80 за барэль, дык канчатковы кошт маніторынгу складзе $76,57-77,26 за барэль», - сказаў ён.

Такім чынам, зыходзячы з формулы, вызначанай у пункце 4 артыкула 3 закона аб мытным тарыфе, пошліна на нафту з 1 верасня можа скласці $274-277 за тону.

Пры гэтым пошліна на нафту, якая здабываецца на радовішчах Усходняй Сібіры, можа скласці $87-89 за тону, павялічыўшыся на $8,7 у параўнанні з пошлінай у памеры $80,3 за тону, якая дзейнічае зараз.

Пошліна на светлыя нафтапрадукты можа скласці $197-199 за тону, на цёмныя - $106-107 за тону.

У цяперашні час экспартная пошліна на светлыя нафтапрадукты складае $190 за тону, на цёмныя - $102,4 за тону.

Урад РФ вызначае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты на аснове маніторынгу кошту расейскай нафты на еўрапейскіх рынках. Маніторынг праводзіцца з 15-га дня месяца па 14-ы дзень наступнага месяца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках