3 лiпеня 2024, Серада, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фізасобы працягваюць скупляць аўтамабілі

3

Імпарт легкавых аўтамабіляў у Беларусь у першым паўгоддзі вырас на 58,4% у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2009 года да 113,8 тысяч адзінак.

У грашовым выражэнні імпарт павялічыўся на 65,5% да 725,3 млн дал., паведамляе ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на дадзеныя Белстата.

Практычна ўвесь аб'ём імпарту (97,3%) забяспечылі фізасобы, якія павялічылі імпарт легкавых аўтамабіляў у першым паўгоддзі 2010 г. у 3 разы да паказчыку першага паўгоддзя 2009 г. да 110,7 тыс. адзінак, у грашовым выражэнні імпарт аўтамабіляў фізасобамі вырас у 3,2 разоў да 686,3 млн дал.

Па выніках студзеня-чэрвеня юрасобы завезлі ў Беларусь 3,1 тыс. аўтамабіляў (у 72 разы менш, чым у студзені-чэрвені 2009 г.).

Імпарт аўтамабіляў юрасобамі з Расеі ў студзені-чэрвені 2010 г. вырас на 14% да леташняга паказчыку і склаў 708 адзінак, у грашовым выражэнні імпарт вырас на 52% да 5,5 млн дал.

Аналіз сітуацыі з пачатку года паказвае на рост ажыятажнага попыту насельніцтва на імпартныя аўтамабілі з прабегам. Калі напачатку года тэмпы імпарту фізасобамі такіх аўтамабіляў былі ніжэйшымі за леташні паказчык, то затым яны пачалі хутка расці і па выніках паўгоддзя склалі трохразовы рост. Часткова гэты попыт быў выкліканы чаканым падвышэннем ставак мытных пошлін на імпартныя аўтамабілі, часткова абумоўлены жаданнем зарабіць на перапродажы такіх аўтамабіляў у Расеі пасля ўступлення ў сілу асноўных пастанаўленняў Мытнага саюза Расеі, Беларусі і Казахстана. Аднак Расея не дапусціць такія аўтамабілі на свой рынак без выплаты пошлін, замацаваных унутраным заканадаўствам.

У Расеі захоўваюцца ранейшыя, высокія стаўкі размытнёўкі на аўтамабілі, увезеныя з Беларусі, - для абароны ўласных аўтавытворцаў. Такім чынам, у Беларусі можна чакаць значнага скарачэння тэмпаў імпарту аўтамабіляў фізасобамі ў другім паўгоддзі 2010 года, бо айчынны аўтарынак ужо насычаны ўвезенымі ў канцы 2009 - пачатку 2010 гг. іншамаркамі. У ліпені-жніўні на беларускім рынку аўтамабіляў з прабегам назіраецца зніжэнне коштаў на 10-15%. Гэта абумоўлена падзеннем попыту на іх, а таксама жаданнем прадаўцоў вярнуць сродкі, укладзеныя ў аўтамабілі з мэтай наступнага перапродажу.

Асноўным фактарам карэннай змены сітуацыі з імпартам аўтамабіляў сталі ўводзіны з 1 студзеня бягучага года адзінага мытнага тарыфу для Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расейскай Федэрацыі, паводле якога мытныя пошліны на імпарт аўтатранспарту беларускімі юрасобамі былі паднятыя да ўзроўню расейскіх, для фізасоб – засталіся на ўзроўні 2009 г.

У 2009 г. імпарт легкавых аўтамабіляў у Беларусь скараціўся на 18,4% у параўнанні з папярэднім годам да 163,5 тыс. адзінак, у грашовым выражэнні імпарт зменшыўся на 30,8% і склаў 1,016 млрд дал.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках