22 снежня 2024, Нядзеля, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Ні Захад, ні Расея з Лукашэнкам працаваць не будуць

27
Андрэй Саннікаў: Ні Захад, ні Расея з Лукашэнкам працаваць не будуць

Бываюць у гісторыі моманты, калі падзеі пачынаюць разгортвацца імкліва і сур'ёзна.

Падаецца, такі момант перажывае сёння Беларусь. Не трэба быць прадказальнікам, каб зразумець, што дыктатарскі рэжым Лукашэнкі церпіць крах. Як бы ні імкнулася сёння афіцыйная прапаганда распісваць перавагі стабільнасці, якая правалілася, і як бы ні імкнуліся "аналітыкі" пераконваць людзей, што ў дыктатуры маецца мноства варыянтаў паправіць сваё становішча, іх развагі не паспяваюць за рэальнасцю, а таму нікому не цікавыя. Паводзіны самога Лукашэнкі даюць больш інфармацыі, чым любы аналіз.

Ніколі яшчэ падчас паездак па палях у пагоні за ўраджаем не гучала такой колькасці пагрозаў усім на свеце, уключаючы Захад і Расею. Усе суседзі Беларусі ясна даюць зразумець, што з Лукашэнкам немагчыма мець справу. Яго спробы знайсці выратаванне рэжыму ў Венесуэле, Сірыі і Іране выклікаюць яшчэ большае раздражненне ў традыцыйных партнёраў Беларусі і могуць прывесці да сур'ёзных міжнародных ускладненняў.

Гэта азначае адно: ні Захад, ні Расея не будуць мець справу з цяперашнім кіраўніком Беларусі. Ілюзіяў больш ні ў каго не засталося.

Перамены ў краіне надыйдуць вельмі хутка. Беларусы, будзьце рашучыя!

Андрэй Саннікаў - лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках