3 снежня 2024, aўторак, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Голос России»: Беларускі дыктатар застаўся без грошай

11

Палітыка беларускага кіраўніка выклікае ўсё больш пытанняў у сур'ёзных заходніх інвестараў.

Як нагадвае «Голос России», Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця адгарнуўся ад Беларусі. З пачатку 2010 года аўтарытэтная фінансавая арганізацыя не ўхваліла ніводнага беларускага праекта.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця - адзін з найбуйнейшых інвестараў, які не толькі выдаткоўвае свае сродкі, але і прыцягвае значныя аб'ёмы прамых замежных інвестыцый. Асноўная мэта ЕБРР - дапамагчы развіццю прыватных прадпрыемстваў у 29 краінах Цэнтральнай Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Пры гэтым інвестыцыі ідуць як у новыя вытворчасці, так і ў дзейсныя фірмы.

З Менскам гэты фінансавы інстытут працуе з 1992 года. За гэты час у беларускую эканоміку было інвеставана больш 300 мільёнаў еўра. Сапраўдным прарывам стаў мінулы год - была зафіксавана рэкордная колькасць праектаў, у якіх прыняў удзел ЕБРР. І раптам - рэзкая змена палітыкі. За 7 месяцаў гэтага года ЕБРР не падтрымаў ніводную беларускую кампанію. Не лепш ідуць справы і з прыватнымі інвестыцыямі. Але калі ў выпадку з прыватнымі інвестыцыямі ўсё можна растлумачыць наступствамі сусветнага фінансавага крызісу, то ў выпадку з такім буйным фінансавым інстытутам як Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця адным крызісам усё не патлумачыш. Тут праблема пераходзіць на палітычны ўзровень, упэўнены Генеральны дырэктар Агенцтва палітычных і эканамічных камунікацый Дзмітрый Арлоў.

«Палітыка Лукашэнкі, палітыка лавіравання паміж ЕЗ і Расеяй - зайшла ў тупік. Вядома, што ён спрабуе ўзнімаць стаўкі шляхам агрэсіўнага дыялогу, шляхам скандалаў. Ён спрабуе павялічыць свае стаўкі на Захадзе, у прыватнасці ў ЕЗ, шляхам усё больш агрэсіўных дзеянняў у дачыненні да Расеі. Аднак Захад не спяшаецца прымаць Лукашэнку ў сваё ўлонне, не імкнецца да хуткага рэагавання на яго рухі», - заўважыў Арлоў «Голосу России».

Сітуацыя будзе толькі пагаршацца: заходнія партнёры чакаюць ад Менска крокаў, на якія Беларусь у цяперашняй сітуацыі проста не здольная, заўважае Дзмітрый Арлоў:

«Захад чакае ўсё больш і больш шчыльнага супрацоўніцтва ў сферы знешняй палітыкі, змен эканамічнага, у прыватнасці інвестыцыйнага клімату, змены палітычнай сітуацыі ў краіне. Але лібералізацыя, якая неабходная інтарэсам Еўразвяза, супярэчыць інтарэсам Лукашэнкі. Ён сёння знаходзіцца ў патавай сітуацыі. І гэтая палітыка агрэсіўнага лавіравання заканчваецца крызісам».

Уласна кажучы, рашэнне ЕБРР замарозіць супрацоўніцтва з Беларуссю ясна дало зразумець, што заходнія інвестары не жадаюць удзельнічаць у гэтых палітычных гульнях.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках