29 снежня 2024, Нядзеля, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя б'е рэкорды па п'янстве

52

Міліцыя пабіла ўсе ранейшыя рэкорды па правапарушэннях у стане алкагольнага ап'янення.

У першай палове жніўня іх было выяўлена больш за дзясятак, у тым ліку кіравання транспартнымі сродкамі ў п'яным выглядзе, піша «Штодзённік».

Як адзначае выданне, у беларускай міліцыі час ад часу здараюцца крытычныя дні, калі яны масава пачынаюць піць і сядаць п'янымі за руль. Нягледзячы на жорсткія меры, якія прымаюцца кіраўніцтвам МУС у дачыненні да такіх супрацоўнікаў, яны дапамагаюць толькі на час выправіць сітуацыю. Праходзіць месяц ці два, і крытычныя дні зноў пачынаюцца. Праўда, у апошні час МУС атрымалася ўзяць сітуацыю пад кантроль. На працягу ўсяго 2010 года фіксаваліся толькі адзінкавыя выпадкі, калі ДАІ спыняла супрацоўнікаў міліцыі, якія селі за руль у нецвярозым стане. Ужо здавалася, што крытычныя дні больш не вернуцца, як у жніўні міліцыю зноў прарвала. Прычым нават самі супрацоўнікі ДАІ прызнаюцца, што такога масавага п'янства за рулём сярод міліцыі не было раней ніколі. І гэта пры тым, што ўся краіна ад небывалай спёкі стала ўжываць спіртнога прыблізна на 50 адсоткаў менш, чым звычайна.

Як зараз высвятляецца, на супрацоўнікаў міліцыі жара аказала наўпрост супрацьлеглае дзеянне. Акрамя п'яных кіроўцаў у пагонах на працягу першай паловы жніўня зафіксаваныя яшчэ тры выпадкі здзяйснення супрацоўнікамі МУС злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення.

Так, у Віцебску сяржант унутранай службы ў стане алкагольнага ап'янення збіў грамадзяніна Расеі, нанёсшы яму чэрапна-мазгавую траўму. У Гомелі быў затрыманы п'яны капітан міліцыі на скутэры. У Ваўкавыску п'яны лейтэнант кіраваў «Шкодай». У Вілейцы п'яны лейтэнант сеў за руль «Жыгулёў». У Брагіне міліцыянт-кіроўца апынуўся п'яным за рулём «Аўдзі».

У Мазыры і зусім п'яным за рулём «Опеля» быў затрыманы падпалкоўнік міліцыі.

У ДТЗ, вінаватымі якіх сталі супрацоўнікі міліцыі, не абыйшлося і без ахвяраў. Дзесьці яны самі пацярпелі, патрапіўшы ў шпіталь ці загінуўшы, але дзесьці з жыццём ці здароўем прыйшлося развітацца ні ў чым не вінаватым грамадзянам. Напрыклад, у Баранавіцкім раёне кіроўца асобнай роты міліцыі Берасцейскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, кіруючы службовай аўтамашынай «Опель», здзейсніў наезд на жанчыну, якая загінула на месцы.

У Берасці падпалкоўнік міліцыі, які займае пасаду намесніка начальніка аддзела ўнутраных справаў на транспарце – начальніка папярэдняга расследавання, кіруючы ў стане алкагольнага ап'янення асабістай аўтамашынай «Фіят» сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Газэль», які стаяў на ускрайку праезнай часткі . Праўда, гэтым разам абышлося без ахвяраў, пацярпелі толькі машыны.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках