На мяжы з Украінай - вялікая чарга з легкавых машынаў
4- 20.08.2010, 9:35
Вялікая чарга з легкавікоў і мікрааўтобусаў утварылася на памежным пераходзе «Махро», што ў Столінскім раёне.
Ахвотныя патрапіць ва Украіну беларусы могуць прастаяць у чарзе некалькі гадзінаў, перадае «Еўрарадыё».
Памежнікі лічаць, што чэргі ўтвараюцца з-за пачатку школьнага сезону, які набліжаецца. У гэты час жыхары памежных раёнаў масава выязджаюць на ўкраінскія рынкі, дзе купляюць вопратку, абутак і школьныя прылады сваім дзецям. У суседзяў гэтыя рэчы каштуюць у некалькі разоў танней.