23 снежня 2024, панядзелак, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўмін прапанаваў пазбавіць «Белтэлекам» манаполіі

4

Раней папраўкі аб ліквідацыі манаполіі «Белтэлекама» былі ўхваленыя «палаткай», але ў апошні момант Лукашэнка адмовіўся падпісваць новы закон.

Савет міністраў Беларусі прапанаваў выключыць з Закона аб электрасувязі пункт, паводле якога нацыянальны аператар «Белтэлекам» «мае выключнае права на пропуск міжнароднага трафіку і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаў». Законапраект унесены на разгляд у «палату прадстаўнікоў» 4 жніўня 2010, паведамляе Electroname.com.

Акрамя ліквідацыі манаполіі «Белтэлекама» на міжнародны шлюз, урад Беларусі прапаноўвае абавязаць правайдэраў захоўваць інфармацыю аб сваіх кліентах, г. зн. прывесці Закон у адпаведнасць з указам №60. Для фізічных асоб - абаненцкі нумар, прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас абанента ці адрас усталявання канцавой абаненцкай прылады (тэрмінала), абаненцкія нумары, дадзеныя, якія дазваляюць вызначыць (ідэнтыфікаваць) абанента або яго канцавую прыладу (тэрмінал), а абанентаў сеткі сотавай рухомай электрасувязі - таксама рэквізіты дакумента, які можа засведчыць асобу (яго назва, серыя, нумар, дата выдачы і найменне дзяржаўнага органа, які выдаў дакумент); для юрыдычных - найменне (фірменнае найменне) юрыдычнай асобы, яго юрыдычны адрас, адрас усталявання канцавой абаненцкай прылады (тэрмінала), абаненцкія нумары, дадзеныя, якія дазваляюць вызначыць (ідэнтыфікаваць) абанента або яго канцавую абаненцкую прыладу (тэрмінал).

Законапраект павінен быць ухвалены «палатай прадстаўнікоў», «саветам рэспублікі», а затым падпісаны Лукашэнкам. У выпадку прыняцця, змяненні ўступяць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Нагадаем, апошняя спроба лібералізацыі рынку сувязі была зробленая ў 2008 годзе. Папраўкі аб ліквідацыі манаполіі «Белтэлекама» прайшлі два чытанні ў «палаце прадстаўнікоў», былі ўхваленыя «саветам рэспублікі», аднак у апошні момант Лукашэнка адмовіўся падпісваць новы закон.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках