24 снежня 2024, aўторак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты: Пастаўкі венесуэльскай нафты праз Латвію будуць нязначнымі

4

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, які пабываў у Рызе, прапанаваў Латвіі венесуэльскую нафту, візіт Лукашэнкі і спрошчаны візавы рэжым.

Палітолагі гавораць, што ўсплёск добрасуседства паміж краінамі - усяго толькі праява «сяброўства» супраць Расеі. Нагадаем, 23 жніўня міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава прымалі на вышэйшым узроўні: адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Латвіі Валдзісам Затлерсам, прэм'ерам Валдзісам Дамброўскісам і кіраўніком МЗС Айвісам Ронісам.

Як нагадвае ІА «Регнум», на перамовах абмяркоўваліся стратэгічнае партнёрства ў сферы лагістыкі, транзіт энергарэсурсаў і хуткі візіт прэм'ера Беларусі Сяргея Сідорскага ў Латвію, прымеркаваны да адкрыцця ў Рызе беларуска-латвійскага інвестыцыйнага форуму «Балтыйскі рэгіён-2010», які пройдзе 23 верасня адначасова з выставай навукова-тэхнічных дасягненняў «БеларусьЭКСПА-2010» у выставачным холе на Кіпсале. Пры гэтым Сяргей Мартынаў не выключыў магчымасці таго, што пасля візіту беларускага прэм'ера знешнепалітычныя ведамствы дзвюх краін пачнуць кансультацыі наконт сустрэчы Валдзіса Затлерса і Аляксандра Лукашэнкі.

Падчас свайго візіту Сяргей Мартынаў таксама правёў рабочыя кансультацыі з міністрам шляхоў сувязі Латвіі Каспарам Герхардсам пра магчымы транзіт энергарэсурсаў праз Латвію. «Для таго, каб праз Латвію ў Беларусь пацякла транзітам венесуэльская нафта, трэба прыняць шэраг двухбаковых рашэнняў і ўзгадніць тэрміны і магчымасці транспарціроўкі. Акрамя таго, усё залежыць ад палітычнай волі латвійскага боку. Дарэчы, Беларусь актыўна шукае шляхі транзіту нафты і мы хацелі б максімальна дыферэнцаваць яе пастаўкі», - заявіў кіраўнік беларускага МЗС.

Пробныя партыі аб'ёмам у 80 тыс. тон паступілі з Венесуэлы ў эстонскі порт Мууга і літоўскую Клайпеду. Далей нафта па чыгунцы была дастаўленая да нафтаперапрацоўчых заводаў у Беларусі. На думку латвійскіх экспертаў, Латвіі не варта разлічваць на доўгатэрміновыя перспектывы нафтавага транзіту з Венесуэлы.

«Хутчэй за ўсё, пастаўкі венесуэльскай нафты праз Латвію будуць вельмі маленькімі, каб на іх можна было зарабіць. Гэта чыста палітычны праект, які выгадны як Беларусі, так і Венесуэле. Першая хоча даказаць Расеі, што яна здольная знайсці альтэрнатыву расейскай нафце, а прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес імкнецца дамагчыся міжнароднага прызнання з боку ЕЗ», - сказаў эканаміст Аляксандр Гапоненка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках