28 снежня 2024, Субота, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У краіну не прыцягваюцца замежныя інвестыцыі

39

Паступленне прамых замежных інвестыцый у эканоміку Беларусі склала толькі 20,4% ад леташняга ўзроўню, а склады заваленыя нерэалізаванай прадукцыяй.

На сённяшняй нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны А. Лукашэнка заявіў, што ў Беларусь фактычна не прыцягваюцца прамыя замежныя інвестыцыі, якія з'яўляюцца не толькі значнай фінансавай падтрымкай нацыянальнай эканомікі, але і нясуць з сабой сучасныя тэхналогіі і найноўшыя навуковыя распрацоўкі, паведамляе «Інтэрфакс».

«На маю думку, праца дзяржаўных органаў у гэтым кірунку вельмі нездавальняльная, бо чыстае паступленне прамых замежных інвестыцый у эканоміку краіны склала толькі 20,4% ад леташняга ўзроўню», - заявіў А. Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што па-ранейшаму захоўваецца незбалансаваная ў знешнім гандлі вельмі нізкая дыверсіфікацыя экспарту. У прыватнасці, заявіў Лукашэнка, «за 6 месяцаў бягучага года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі сфармавалася ў суме $2,4 млрд».

Па ходзе нарады А. Лукашэнка таксама прапанаваў абмеркаваць сітуацыю, якая складваецца на валютным рынку. «Фактычна мы маем адмоўнае сальда з боку суб'ектаў гаспадарання: купля перавышае продаж амаль на $3 млрд», - сказаў Лукашэнка.

Гаворачы пра праблему ліквідацыі запасаў гатовай прадукцыі, Лукашэнка спытаў, чаму яна да гэтага часу не вырашаная, нягледзячы на яго шматразовыя даручэнні. «Да гэтага часу на складах прамысловых прадпрыемстваў без руху ляжыць гатовая прадукцыя на 6 трлн рублёў», - заявіў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго словаў, «рашэнне гэтай праблемы важнае не само па сабе. Ад гэтага залежыць фінансавае становішча рэальнага сектара эканомікі», - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках