24 снежня 2024, aўторак, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стотысячнаму» сябру «Белай Русі» падаравалі верш дачкі Радзькова

47

Міністр адукацыі і па сумяшчальніцтве старшыня аб'яднання «Белая русь» Аляксандр Радзькоў напісаў віншавальны ліст у Бялыніцкі раён, у СВК «Калгас «Радзіма».

Там працуе, трэба меркаваць, шчаслівая ўладальніца сяброўскага білета «БР» за нумарам 100 000 Любоў Волкава, паведамляе сайт «Мы». Дадзенае пралукашэнкаўскае аб'яднанне, нагадаем, створанае па прынцыпе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі - яго сябрамі становяцца па прымусу.

«Паважаная Люба!

Я рады, што мы з Вамі ў адной грамадскай арганізацыі «Белая Русь».

У Вас білет сябра пад нумарам 100 000. Мы ўсе аб'яднаныя адной мэтай - зрабіць нашу Беларусь квітнеючай, самай лепшай краінай, дапамагчы нашаму Прэзідэнту А. Р. Лукашэнку рэалізаваць усе яго планы і праграмы па развіцці нашай дзяржавы.

У Вас высакародная і вельмі патрэбная для людзей прафесія - ветэрынар.

Так супала, што калі Вам уручалі білет сябра «Белай Русі», мая старэйшая дачка Наталля Ігнаценка напісала верш «Ветэрынар». Мне захацелася Вам яго падараваць. Ён нідзе яшчэ не друкаваўся, і Вы будзеце адной з першых чытачак»,

- піша Радзькоў.

А вось і верш.

Про ветеринара

Один, молодой еще, ветеринар

С утра торопился в дорогу.

Для важности сунув в карман портсигар,

Спешил юный врач на подмогу.

Дорога на хутор его привела,

Там ждал его фермер с коровой.

Она что-то с вечера занемогла

И явно была нездоровой.

Причиной тревоги стал дождь проливной,

В лугах даже травы озябли.

Всего полведра был вечерний удой,

А утром – и вовсе ни капли.

Врач деду сказал: «Мы её не спасём.

Зря в поле корова ходила.

Она слишком долго была под дождём

И вымя своё застудила».

В глазах старика мир вокруг стал чужой,

Не мог он промолвить ни слова.

Единственной близкой живою душой

Была ему эта корова.

Поняв старика, юный доктор решил

Хотя бы надежду посеять.

Зажёг сигарету, дым в небо пустил…

- Попробуем что-нибудь сделать.

Не стоит, пожалуй, пока раскисать

(у фермера сердце забилось).

Вот если бы вымя корове размять,

Сцедить всё, что в нём накопилось.

А после – доите корову свою,

За день раза три или больше.

Воды подливайте, давайте траву,

В тепле подержите подольше.

Смотрел с сожалением ветеринар

На деда с больною коровой.

Уж слишком высок у бурёнки был жар,

И хворь оказалась суровой.

С тяжёлой душой доктор прочь уходил,

Он знал, что корова пропала.

И вымя- как камень, и тело- без сил,

И так старика жалко стало.

Проснулся с тревогою ветеринар -

За деда всю ночь волновался.

Он даже забыл прихватить портсигар,

Вскочил и на хутор помчался.

Корова спокойно стояла в хлеву,

Дед рядом на жердь опирался,

Подкидывал фермер бурёнке траву

И очень довольным казался.

Растерянный доктор к корове шагнул –

Жар спал, вымя мягкое стало,

Попробовал сцеживать – рухнул на стул,

В ведро молоко побежало!

Как выяснил доктор, старик и не спал.

Сидел у коровы послушно.

Он честно инструкции все выполнял,

Но только усердней, чем нужно…

Не раз и не два он корову доил,

А целые сутки трудился,

Ни шагу из хлева, не ел и не пил.

К утру своего он добился!

Старик подошёл и отвесил поклон

“застывшему” ветеринару.

И долго ещё обнимал его он

И звал парня в дом, к самовару.

А доктор молчал и не знал, что сказать,

Ведь случай был всем уникален.

Но только не мог одного он понять:

За что ему дед благодарен?

У дадатак Радзькоў падараваў Любе дзве кніжкі сваёй дачкі - «Под звездным небом» і «Историю про Варю и Добувёнка». Пра другую кніжку Радзькоў інтрыгавальна піша: «Гэта Вам для ўладкавання сваёй сям'і».

Пра тое, што «белорусцев» ужо 100 тысяч, было паведамлена ў ліпеньскім звароце Радзькова да паплечнікаў.

«Белая Русь» стала адным з самых шматлікіх і аўтарытэтных грамадскіх аб'яднанняў у рэспубліцы. З кожным годам мацнее нашая згуртаванасць, мы становімся сільнейшымі. У нашыя шэрагі ўліваюцца лепшыя людзі краіны. Сёння нас - 100 тысяч!» - заявіў Аляксандр Радзькоў.

Ён назваў «Белую Русь» ні больш ні менш «унікальным грамадскім рухам». Не таму што, туды ўступаюць «лепшыя людзі краіны». Проста арганізацыя аб'ядноўвае «ў сваіх шэрагах людзей розных узростаў, прафесій і сацыяльных груп. Больш за 35 тысяч сяброў - гэта маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў. Толькі светлая, высакародная ідэя, мэта і задачы «Белай Русі» былі здольныя сабраць і аб'яднаць усіх гэтых людзей пад нашымі сцягамі».

Радзькоў выказаў «словы шчырай падзякі ўсім тым, хто, уступіўшы ў нашыя шэрагі, не на словах, а на справе падтрымаў палітычны курс развіцця краіны, які праводзіцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам. Мэтай рэалізацыі гэтага курса з'яўляецца пабудова незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі - дзяржавы для народа».

«Паважаныя аднадумцы! Наперадзе ў нас галоўны экзамен - удзел у выбарах кіраўніка дзяржавы. Паспяховае выкананне гэтай задачы немагчымае без высокага ўзроўню арганізацыйнай працы, выканальніцкай дысцыпліны, бездакорнага выканання рашэнняў кіруючых органаў аб'яднання. Асабісты ўклад кожнага сябра аб'яднання ў рашэнне задачаў, якія стаяць перад РГА «Белая Русь», - гарантыя пазітыўнай дынамікі развіцця нашага руху», - мабілізаваў Радзькоў «белорусцев».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках