27 снежня 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эколагі патрабуюць праз суд выдачы дакументаў па АЭС

5

Грамадскае аб'яднанне «Экадом» звярнулася з іскам у гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласці.

Эколагі патрабуюць, каб іх азнаёмілі з дакументацыяй па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай беларускай АЭС, паведамляе БелаПАН. З лістапада 2009 года прадстаўнікі «Экадома» спрабуюць атрымаць гэтыя дакументы ад Дырэкцыі будаўніцтва атамнай станцыі.

У лютым чыноўнікі прапанавалі эколагамі прыйсці ў офіс і азнаёміцца з дакументамі на месцы. Выносіць іх забаранялася, прагляд папер абмяжоўваўся працоўным часам. На думку прадстаўнікоў грамадскасці, па законе ім павінны даць дакументацыю на рукі ў папяровым або электронным выглядзе. Адмовы чыноўнікаў з'яўляюцца незаконнымі і супярэчаць палажэнням Архускай канвенцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках