6 лiпеня 2024, Субота, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў перасаджваюць з іншамарак на «Жыгулі»?

138

Няроўнасць пошлінаў на аўтамабілі для фізічных і юрыдычных асобаў кардынальна адбілася на структуры беларускага аўтарынка.

Айчынныя прадаўцы аўтамабіляў ва «упакоўцы» з горыччу наракаюць: тавар рэкламуюць яны, а вось купляць новыя аўто кліенты адпраўляюцца па-за межы нашай радзімы – у аўтасалоны Літвы, Польшчы ці Германіі. Эканомія ў гэтым выпадку відавочная – яна складае мінімум розніцу пошлінаў для фізасобаў і юрасобаў, у большасці выпадкаў кратную суме ад 5 тысячаў і вышэй, паведамляе газета «Рэспубліка».

Аўтадылеры падлічылі: агульнае падзенне продажаў новых аўтамабіляў у краіне ў параўнанні з першым паўгоддзем 2009 года склала 61%. І гэта пры тым, што мінулы год для сусветнага аўтапрама лічыцца самым дрэнным за апошнія паўстагоддзя…

Розніца на ўвазныя аўтамабільныя пошліны зрабіла набыццё машынаў у нашай краіне ў легальнага прадаўца фактычна забараняльнай мерай. Гандляры з суседніх краінаў хутка патурбаваліся і зараз пажынаюць плады. Нават вэб-старонкі ў інтэрнэце ў іх зараз нярэдка маюць расейскамоўныя версіі - для зручнасці беларускіх пакупнікоў.

Зараз, нагледзеўшы машыну ў айчынным салоне і панаціскаўшы на ўсе педалі і ручкі, пакупнікі стрымана дзякуюць прадаўцам і адпраўляюцца да іх замежных калегаў, каб замовіць дакладна такую ж. «Паказальна, што фізічныя асобы ўвозяць новыя аўтамабілі пераважна прэміюм-сегмента: BMW, Mercedes, Lexus», - канстатуе генеральны дырэктар аўтамабільнай асацыяцыі «БАА» Людміла Шабанава.

Як адзначаюць аўтадылеры, продажы легкавых аўто ў аўтасалонах з пачатку года скараціліся прыкладна ў тры разы. Прычым калі першы час гандаль у прадаўцоў ішоў сяк-так, дык у траўні, пасля таго, як пачала высвятляцца сітуацыя з пошлінамі для фізасобаў, яны зменшыліся практычна да нулявой ацэнкі.

Паказальна, што прадаваліся з большага ці бюджэтныя аўтамабілі, ці прадукцыя класа прэміюм. Хаця ў канцы чэрвеня попыт з'явіўся і на «сераднячкі».

Сярод юрыдычных асобаў найвялікшым піетэтам карыстаўся камерцыйны транспарт, у прыватнасці мікрааўтобусы. У першым паўгоддзі 2008 года ў краіне было рэалізавана 12 167 новых аўтамабіляў, аналагічны перыяд крызіснага 2009-га паказаў падзенне продажаў на 26,67% (8 922 аўто), цяперашні ж год прадэманстраваў зніжэнне продажаў на 13,70% - у краіне было набыта каля 7,7 тыс. новых машынаў, пры гэтым продажы дылерскіх прадпрыемстваў склалі толькі 4411 машынаў.

Адна з самых цікавых тэндэнцыяў беларускага рынка новых аўтамабіляў у цяперашнім годзе – павелічэнне на ім прыватнай прадукцыі расейскіх аўтапрадпрыемстваў.

Гандлёвая марка Lada па папулярнасці нават абагнала такія «народныя» брэнды, як Volkswagen і Toyota. Пры гэтым спецыялісты не выключаюць, што расейскі вектар на айчынным аўтарынку з часам будзе толькі ўзмацняцца. Але попытам будзе карыстацца не толькі прадукцыя Воўжскага і Горкаўскага аўтазаводаў, а яшчэ і іншамаркі, якія збіраюцца на тэрыторыі ўсходняй суседкі.

Хаця, як паказваюць прадстаўнікі аўтабізнэсу, іншамаркі, якія імпартуюцца з Расеі юрыдычнымі асобамі, таксама сёння істотна прайграюць па кошце аўто з прабегам з-за ПДВ і акцызаў. Фактычна з улікам больш складанай лагістыкі паставак і адсутнасці зніжак з боку расейскіх прадстаўніцтваў замежных брэндаў яны апынуліся не танней, чым новыя аўтамабілі, якія ўвозяцца з Еўропы.

Напісаць каментар 138

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках