Менчукам забараняюць у спякоту адчыняць вокны і форткі (Фота)
83- 6.08.2010, 13:00
Чытачы выслалі сайту charter97.org аб'яву, размешчаную на пад'ездах дамоў на праспекце Пераможцаў.
Аб'ява з патрабаваннем не адчыняць 8 жніўня вокны, форткі, балконныя рамы з'явілася на дзвярах пад'ездаў дамоў па адрасе праспект Пераможцаў, 95, напісаў чытач. Відавочна, што такія ж заклікі былі размешчаныя і на суседніх шматпавярховіках.
«Прычына, чаму ў спякоту мы павінны наглуха зачыняць вокны, невядомая. Пра яе наогул не палічылі патрэбным паведамляць людзям. Мабыць, міма зноў будзе праязджаць Лукашэнка ці пройдзе мерапрыемства з яго ўдзелам, таму што толькі ён ТАК турбуецца за сваё жыццё. А пра людзей хто-небудзь падумаў? Трымаюць нас за быдла…», - напісаў чытач.
