24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Набыў сілу новы закон аб правілах беларускай арфаграфіі

18

Праект новай рэдакцыі правілаў, падрыхтаваны Мінадукацыі, выклікаў неадназначную рэакцыю ў грамадстве.

1 верасня набыў сілу новы закон аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, прыняты ў 2008 годзе, паведамляе БелаПАН.

Асноўныя змены зводзяцца да ўдакладнення правілаў пераносу словаў, напісання малой і вялікай літараў, да пашырэння напісання «ў», а таксама распаўсюджання прынцыпу «акання» на значную частку запазычаных словаў.

Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі дзейнічаюць у Беларусі з 1959 года. У 1993-м была створана дзяржкамісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы на чале з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам. У 1994 годзе камісія рэкамендавала Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрству адукацыі падрыхтаваць новую рэдакцыю правілаў.

У жніўні 2006 года Аляксандр Лукашэнка, прымаючы міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, даручыў паскорыць распрацоўку новай рэдакцыі правілаў.

Праект новай рэдакцыі правілаў, падрыхтаваны навукоўцамі і супрацоўнікамі Мінадукацыі, выклікаў неадназначную рэакцыю ў грамадстве, доўга ўзгадняўся і набыў сілу закона толькі ў 2008 годзе.

Прадстаўнікі РГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» перакананыя, што любыя змены правапісу беларускай мовы магчымыя толькі пасля вяртання ёй статусу адзінай дзяржаўнай мовы. Яны звяртаюць увагу на тое, што новы закон не прадугледжвае змены нездавальняючай сітуацыі з выкарыстаннем беларускай мовы ў розных сферах грамадскага жыцця.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках