24 снежня 2024, aўторак, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не павіншаваў Розу Атунбаеву з Днём незалежнасці

7

Беларускі кіраўнік не можа пераступіць праз сябе - прызнаць новыя ўлады Кыргызстана.

Учора Кыргызстан адзначыў 19-ю гадавіну сваёй незалежнасці. У адрас прэзідэнта краіны прыйшло мноства віншавальных тэлеграмаў ад калегаў-прэзідэнтаў іншых краінаў: ад прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, да прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага. А вось беларускага кіраўніка ў гэтым спісе няма.

Можна было вядома спісаць гэта на забыўчывасць Аляксандра Лукашэнкі, але прэс-служба кіраўніка ўчора паведаміла, што ён «павіншаваў вярхоўнага кіраўніка Малайзіі Мізана Зайнала Абідзіна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём абвяшчэння незалежнасці».

Можа быць, можна зрабіць іншую выснову – Кыргызстан несяброўская нам краіна, а таму і няма сэнсу яе віншаваць? Ізноў жа не. Пакапаўшыся ў архівах прэс-службы Лукашэнкі, карэспандэнт сайта UDF.BY знайшоў леташняе віншаванне Аляксандра Лукашэнкі тагачаснага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці:

- Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што стасункі паміж Беларуссю і Кыргызстанам будуюцца на аснове сяброўства і паразумення. «Упэўнены, што сумесныя высілкі па пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва будуць садзейнічаць далейшаму росквіту нашых краінаў», - пісала год таму прэс-служба.

Паглыбіўшыся ў гісторыю, было знойдзенае яшчэ адно віншаванне яшчэ аднаго прэзідэнта Кыргызстана - Аскара Акаева:

- Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларуска-кыргызскія стасункі, заснаваныя на ўзаемнай павазе і даверы, будуць і ў далейшым плённа развівацца, - паведамляла 31 жніўня 2003 года прэс-служба беларускага кіраўніка.

Насамрэч усё проста. Аляксандр Лукашэнка, які падаў палітычны прытулак ў Беларусі гнанаму кіраўніку азіяцкай рэспублікі Курманбеку Бакіеву, не можа пераступіць праз сябе - прызнаць новыя ўлады Кыргызстана.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі паведаміў, што ў віншаванні вярхоўнага кіраўніка Малайзіі няма нічога дзіўнага: «Лукашэнка і раней віншаваў мала каму вядомых кіраўнікоў. Так належыць па пратаколе».

На яго думку, «адсутнасць віншавання (не з днём нараджэння) з нагоды дзяржаўнага свята Кыргызстана толькі пагаршае становішча Лукашэнкі з яго падтрымкай збеглага прэзідэнта Бакіева. Атунбаева ж удзельнічала на паўнапраўнай аснове на апошнім саміце АДКБ, старшынём якога павінен у снежні стаць кіраўнік Беларусі». Таму, «ігнараванне цяперашняга прэзідэнта Кыргызстана падаецца проста непрадуктыўным», падкрэсліў Якаўлеўскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках