27 снежня 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае замежнагандлёвае сальда дасягнула 3 мільярдаў даляраў

5

Гэта трохі менш чым за аналагічны перыяд крызіснага 2009 года ($3281.6 мільёнаў).

У студзені-ліпені 2010 года адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі склала $2933.7 млн.

Пры гэтым у ліпені адмоўнае сальда склала $536.4 млн. (супраць $246.8 млн. у ліпені 2009 года) і $590.7 млн. чэрвені гэтага года, піша АФН.

У прыватнасці, сальда вонкавага гандлю таварамі ў студзені-ліпені 2010 года склалася адмоўным у памеры $3963.7 млн. (на 3.9% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года), паслугамі - станоўчым у памеры $1030.0 млн. (на 22.1% больш).

Замежнагандлёвы абарот тавараў і паслуг павялічыўся ў студзені-ліпені 2010 года на 18,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года і склаў $34545.5 млн. Экспарт тавараў і паслуг вырас на 22,2% да $15805.9 млн., імпарт - на 15,6% да $18739.6 млн.

Замежнагандлёвы абарот тавараў склаў $30634.3 млн. (рост на 16,9%), экспарт - $13335.3 млн. (рост на 20,9%), імпарт - $17299.0 млн. (рост на 14,1%).

Замежнагандлёвы абарот паслуг склаў $3911.2 млн. (рост на 33,2%), экспарт - $2470.6 млн. (рост на 30,7%), імпарт - $1440.6 млн. (рост на 37,7%).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках