26 снежня 2024, Чацвер, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень салідарнасці пройдзе ля касцёла Святога Язэпа

5

16 верасня моладзевыя арганізацыі распачынаюць штодзённыя бестэрміновыя акцыі, каб дамагчыся вяртання касцёла Святога Язэпа вернікам.

Пра гэта заявіў сустаршыня створнай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец.

Сустаршыня БХД Павал Севярынец, лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, моладзевы актывіст Франак Вячорка правялі прэс-канфэрэнцыю ля кляштару бернардзінаў і распавялі пра пачататак штодзённай акцыі ад 16 верасьня, перадае «Радыё Свабода».

«Мы збіраемся ў 19 гадзінаў. Штодня гэта будзе нейкая адмысловая акцыя: ці то канцэрт бардаў, ці то мастацкі пленэр, ці то лекцыя па гісторыі храмаў, віктарына. Гэта будзе шэраг разнастайных акцыяў з адзіным пасланнем: вярніце касцёл вернікам», — заявіў Севярынец.

«16-га верасня менавіта ў такім фармаце пройдзе Дзень салідарнасці, — дадаў палітык. — З партрэтамі зніклых і з партрэтамі Алега Бябеніна людзі будуць там».

Адказваючы на пытанне, колькі будуць працягвацца штодзённыя акцыі, Севярынец заявіў: «Да тых часоў, пакуль мы не пераможам, альбо грубай сілай нас адтуль не згоняць».

Актывісты БХД заявілі, што 15 верасня плануюць перадаць у Адміністрацыю прэзідэнта і Палату прадстаўнікоў некалькі тысячаў подпісаў, сабраных супраць таго, каб у будынку кляштару бернардынцаў, які разам з касцёлам Святога Язэпа складае адзіны архітэктуры комплекс, зрабілі гатэль і забаўляльны цэнтар.

Касцёл Святога Язэпа — помнік архітэктуры стылю барока 17 стагоддзя.

Ад 19 сакавіка 2005 года сябрамі рымска-каталіцкай грамады святога Язэпа ладзяцца штодзённыя вячэрнія малебны за вяртанне будынку касцёла вернікам.

15 ліпеня 2009 года ўпаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка заявіў, што менскі касцёл бернардынцаў не могуць аддаць вернікам з-за таго, што няма куды перамясціць размешчаныя ў гэтым будынку фонды архіву гісторыі літаратуры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках