Бізнэсовец праспаў у менскім казіно 1800 даляраў
7- 14.09.2010, 14:45
Амаль дзвюх тысячаў даляраў пазбавіўся па неасцярожнасці ў казіно 47-гадовы намеснік дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў.
Выпіўшы мянчук вырашыў выпрабаваць шчасця ў гульнявых аўтаматах, але заснуў каля аднаго з іх. Калі ў зале стала нешматлюдна, да заснулага мужчыны падышоў малады чалавек і выцягнуў з кішэні яго кашулі 1800 даляраў, паведамляе БелаПАН.
Злодзея затрымалі міліцыянты. Падставай для гэтага паслужылі дадзеныя сістэмы відэаназірання, устаноўленай у зале казіно. У дачыненні 25-гадовага злачынцы ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж.