25 снежня 2024, Серада, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлусконі шакіраваў прэсу анекдотам пра Гітлера

19

Прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі зноў апынуўся пад градам крытыкі.

У выходныя, выступаючы на пасяджэнні моладзевага крыла сваёй партыі «Народ свабоды», ён параіў маладым італьянкам абзаводзіцца бойфрэндамі больш багатымі, лепш за ўсё падобнымі на яго самога, і няўдала пажартаваў пра Гітлера.

У прыватнасці, як піша газета The Daily Telegraph, Берлусконі заявіў, што цалкам натуральна, што жанчын вабяць заможныя партнёры ва ўзросце.

«Тут цэлая чарга з жанчын, якія мараць пайсці за мяне замуж. І я думаю, што ведаю, чаму, - сказаў Берлусконі. - Па-першае, я смешны, ці не так? Па-другое, я заможны, гэта таксама не сакрэт. Трэцяе - ходзяць чуткі, што я выдатны ў ложку. Ну і чацвёртае, гэтыя жанчыны думаюць прыкладна адно і тое ж: «Ён стары, хутка памрэ, і тады я ўсё атрымаю праз спадчыну».

Прэм'ер-міністр Італіі таксама пракаментаваў адно са сваіх нядаўніх інтэрв’ю, дзе параіў дзяўчыне шукаць багатага мужа. Гэта заява выклікала тады рэзкую крытыку з боку грамадскасці. Аднак, паводле словаў прэм'ера, ён не бачыць нічога дрэннага ў сваёй парадзе і лічыць яе цалкам разумнай.

На іншай падзеі ў выходныя Берлусконі расказаў анекдот пра Гітлера. «Праз некаторы час пасля смерці Гітлера яго прыхільнікі даведаліся, што ён насамрэч жывы, - распавёў Берлусконі. - Яны пайшлі шукаць яго, каб пераканаць вярнуцца, і ён адказаў: «Добра, я вярнуся, але пры адной умове... на гэты раз я буду дрэнным».

Прадстаўнікі апазіцыі палічылі жарт няўдалым і заклікалі Берлусконі папрасіць прабачэнне перад Ізраілем і італьянскімі габрэямі. Акрамя таго, яны заявілі, што паводзіны кіраўніка ўрада ставяць пад сумненне яго псіхалагічную ўстойлівасць, піша The Daily Mail.

«Гэта не палітычнае пытанне, у яго праблемы псіхіятрычнага характару», - сказаў Антоніа ды П'етра - лідэр партыі «Каштоўнасці Італіі».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках