24 снежня 2024, aўторак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Расеі накіруе назіральнікаў у Беларусь

7

Расейскія назіральнікі могуць прыехаць і ў складзе розных іншых арганізацый.

ЦВК Расеі не выключае, што накіруе сваіх назіральнікаў на выбары прэзідэнта Беларусі, але для прыняцця такога рашэння неабходнае запрашэнне ад беларускага боку, якога Цэнтрвыбаркам пакуль не атрымліваў, паведаміў РІА Новости сябра ЦВК РФ Ігар Барысаў.

«Каб прымаць рашэнне, ехаць ці не на беларускія выбары, нам трэба атрымаць запрашэнне. Пакуль яго няма... Калі нам не дасылаюць запрашэнне для ўдзелу ў якасці назіральнікаў, мы не накіроўваем сваю дэлегацыю», - сказаў Барысаў.

Паводле яго словаў, рашэнне аб накіраванні дэлегацыі таксама залежыць ад цяперашняга становішча, ад занятасці сяброў Цэнтрвыбаркама Расеі.

«Мы будзем суадносіць ўсе гэтыя фактары, і ў залежнасці ад іх прымем рашэнне», - патлумачыў сябра ЦВК.

Барысаў дадаў, што сябры ЦВК РФ ездзяць назіраць за выбарамі не толькі ў складзе дэлегацыі Цэнтрвыбаркама, але і ў складзе розных арганізацый, напрыклад БДІЧ АБСЕ.

«Не выключана, што ў такой якасці могуць праводзіць маніторынг выбараў», - сказаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках