23 лiстапада 2024, Субота, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч адсунуў беларускія ўлады ад «шаўковага шляху»

9

Украіна, Казахстан і Расея аб'яднаюць Еўропу і Азію.

Тры краіны павінны стаць ключавымі удзельнікамі стварэння транспартнага калідора, які звяжа Еўропу і Азію, заявіў украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч падчас сустрэчы са сваім казахстанскім калегам Нурсултанам Назарбаевым у аўторак у Кіеве, паведамляе АФН са спасылкай на РІА Новости.

Беларусі не знайшлося месца ў гэтым праекце.

«Мы з вамі можам стварыць праграму - для нас вельмі важным партнёрам з'яўляецца яшчэ Расея - і гэты праект можа аб'яднаць Еўропу і Азію» - цытуе Януковіча прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

«У Кітая таксама ёсць вялікая цікавасць да развіцця транспартных калідораў, і яны таксама бачаць Казахстан найбольш рэальным патэнцыйным партнёрам у вырашэнні гэтай задачы. Таму знакаміты «шаўковы шлях» пралягае і праз Украіну, і праз Казахстан, і будзе правільна, калі мы з вамі гэты маштабны праект пачнем рыхтаваць», - сказаў Януковіч.

На фоне росквіту беларуска-кітайскіх адносін ідэя стварэння транспартнага калідора з Еўропы ў Кітай была вельмі папулярнай у беларускіх чыноўнікаў. Розніца толькі ў тым, што Януковіч разумее бесперспектыўнасць падобнага праекта без удзелу Расеі. У беларускіх жа планах адраджэння «шаўковага шляху» Расея чамусьці не згадвалася.

Януковіч таксама падтрымаў прапанову казахстанскага боку аб аб'яднанні водных транспартных шляхоў паміж Каспійскім і Чорным марамі.

«Гэта вельмі цікавы праект і, безумоўна, ён мае будучыню», - сказаў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках