29 снежня 2024, Нядзеля, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень салідарнасці пройдзе каля касцёла Святога Язэпа

9

Традыцыйны Дзень беларускай салідарнасці пройдзе сёння ў нашай краіне і за мяжой.

16 верасня моладзевыя арганізацыі пачынаюць штодзённыя бестэрміновыя акцыі, каб дамагчыся вяртання касцёла Святога Язэпа вернікам.

Пра гэта абвясцілі напярэдадні сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец, лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч і моладзевы актывіст Франак Вячорка.

«Мы збіраемся 16 верасня ў 19.00. Штодня гэта будзе нейкая спецыяльная акцыя: ці канцэрт бардаў, ці мастацкі пленэр, ці лекцыя па гісторыі храмаў, віктарына. Гэта будзе шэраг разнастайных акцыяў з адзіным пасланнем: вярніце касцёл вернікам», - заявіў Севярынец.

16-га верасня людзі маюць намер прыйсці да касцёла з партрэтамі зніклых апазіцыянераў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, журналіста Дзмітрыя Завадскага і загінулага заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна.

Касцёл Святога Язэпа - помнік архітэктуры стылю барока 17 стагоддзя. З 19 сакавіка 2005 года чальцамі рымска-каталіцкай супольнасці святога Язэпа арганізуюцца штодзённыя вячэрнія малітвы за вяртанне будынка касцёла вернікам.

15 ліпеня 2009 года ўпаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка заявіў, што менскі касцёл бернардзінцаў не могуць аддаць вернікам з-за таго, што няма куды перамясціць размешчаныя ў гэтым будынку фонды архіва гісторыі літаратуры.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках