25 снежня 2024, Серада, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах (Абноўлена)

70

Пра гэта лідэр руху «За свабоду» заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Прычыны адмовы ад удзелу ў выбарах, паводле яго словаў, дзве. Асноўная заключаецца ў тым, што 14 верасня 2010 года кіраўнічка ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што ніякіх зменаў у выбарчае заканадаўства уносіцца падчас кампаніі не будзе. Гэта было адной з галоўных умоваў ўдзелу Мілінкевіча ў выбарах. «Не хачу ўдзельнічаць у спектаклі, дзе адзін рэжысёр і сцэнарыст, не хачу быць статыстам», - заявіў Мілінкевіч. Другая прычына, паводле яго словаў, заключаецца ў адсутнасці адзінства ў апазіцыі, перадае «Наша Ніва».

Мілінкевіч не спыняе палітычнай і грамадскай дзейнасці. У гэтай выбарчай кампаніі ён будзе падтрымліваць трох кандыдатаў - Алеся Міхалевіча, Рыгора Кастусёва і Юрыя Глушакова. Лідэр «За свабоду» будзе ўдзельнічаць у пікетах, сустрэчах з выбаршчыкамі, зборы подпісаў.

У той жа час ён упэўнены ў «перамозе» Лукашэнкі на выбарах, якія маюць адбыцца. «Але гэта будзе нелегітымная ўлада», - падкрэсліў Мілінкевіч.

Нягледзячы на гэтую заяву, ён адзначыў, што выбары 2006-га і 2010 гадоў кардынальна адрозніваюцца адны ад аднаго, перадае «Інтэрфакс-Захад». «У 2006 годзе ўлада была мацнейшая, не было канфлікту з Расейскай Федэрацыяй. Зараз жа Лукашэнка слабы, як ніколі. Эканоміка на мяжы катастрофы, з Расеяй ідзе інфармацыйная вайна», - адзначыў Мілінкевіч.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках