25 снежня 2024, Серада, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў: «Рашэнне Мілінкевіча - узважанае і станоўчае»

11

Паводле меркавання лідара «Еўрапейскай Беларусі», Аляксандр Мілінкевіч прыняў правільнае рашэнне.

Лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што не будзе балатавацца кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на выбарах 19 снежня.

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў назваў рашэнне Мілінкевіча «вельмі ўзважаным» і «станоўчым».

«Ён добра разумее, што яго стратэгія не цалкам адпавядае часу. У мяне наогул добрыя стасункі з Аляксандрам, але ў апошні час мы адстойвалі трохі розныя пазіцыі. Але ён добра працаваў недзе цягам двух гадоў, і шмат чаго зрабіў для Беларусі. Я думаю, ён прыняў правільнае рашэнне. Гэта сапраўды дапаможа кансалідацыі. Я збіраюся паразмаўляць з Мілінкевічам, і быў бы вельмі рады, калі б ён нешта параіў для маёй кампаніі», - заявіў Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках