26 снежня 2024, Чацвер, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес даў наказ Лукашэнку: «Давай, хлопец»

40

Кіраўінк Венесуэлы Уга Чавес пажадаў беларускаму дыктатару «пераабрацца» на пасаду прэзідэнта Беларусі.

«Я прачытаў, Аляксандр, што ты ідзеш на пераабранне», - звярнуўся Чавес да Лукашэнкі ў прамым тэлеэфіры. «Давай, хлопец, дзейнічай магутна, каб яны (апазіцыя) там таксама не вярнуліся да ўлады, як і тут, у Венесуэле», - заявіў ён.

Пераабранне Аляксандра Лукашэнкі неабходнае, таму што «мы павінны захоўваць незалежнасць і адзінства паміж намі», патлумачыў венесуэльскі лідэр. Дзякуючы таму што Беларусь уваходзіла ў склад СССР, яна валодае сучаснымі тэхналогіямі, у тым ліку ў вытворчасці грузавых аўтамабіляў, трактароў і пераабсталяванні аўтапарка на працу на звадкаваным газе, зазначыў Чавес, перадае «Газета.Ru».

Апошнім часам палітычныя і эканамічныя сувязі Венесуэлы з Беларуссю актыўна развіваюцца. Сёлета распачатая пастаўка Менску венесуэльскага газу. У сакавіку гэтага года Лукашэнка здзейсніў другі візіт у Венесуэлу. У сваю чаргу Чавес, які прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе і ўжо абвясціў пра вылучэнне свой кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года, чатыры разы наведваў Менск.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках