25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» ператвараецца з газавага канцэрна ў энергетычны

1

Газета «Ведомости» піша, што продаж газу прынес яму ў першым квартале толькі 64 адсоткі прыбытку.

Хоць яшчэ ў першым квартале 2009 года на продажы газу прыходзілася 73 адсоткі заработку канцэрна, паведамляе Lenta.ru.

Нягледзячы на падзенне прыбытку ад продажу паліва ў Еўропе на 22 адсоткі, канцэрн патроіў заробленае - з 110,2 да 336,85 мільярда рублёў. Пры гэтым чысты прыбытак вырас на 14 адсоткаў да 956,8 мільярда рублёў.

Зараз «Газпром» зарабляе не толькі на продажы газу, але і на продажы нафтапрадуктаў, цеплавой і электраэнергіі, сырой нафты і транспартоўцы газу.

Старшыня праўлення манаполіі Аляксей Мілер у 2005 годзе заявіў, што мае намер ператварыць кампанію ў глабальны энергетычны холдынг. Герман Грэф, які ўзначальваў тады Мінэканамразвіцця, палічыў гэтую ідэю няўдалай.

«Газпром» - самая вялікая кампанія Расеі і найбуйнейшы экспарцёр газу ў свеце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках